Архітэктурны салют Перамозе і пераможцам

Источник материала:  
Новы музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны выразна “раскажа” пра подзвіг.

У Мінску быў прадстаўлены эскіз новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Яго будаўніцтва пачнецца ў наступным годзе. Музей размесціцца каля абеліска “Мінск — горад-герой”, а побач будуць парк Перамогі і плошча Пераможцаў. Але самым грандыёзным тварэннем абяцае стаць сам музей, аўтарам праекта якога з’яўляецца вядомы беларускі архітэктар прафесар Віктар Крамарэнка. Менавіта ён падарыў сталіцы сучасныя будынкі чыгуначнага вакзалу і Нацыянальнай бібліятэкі.

Праект новага будынка музея для В. Крамарэнкі асаблівы, бо сам архітэктар нарадзіўся ў 1945 годзе.


←Склады «трещат»...

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика