Расiян абавязалi насiць маскi
Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украiны большасцю галасоў падтрымалi законапраект аб змене бюджэту на 2009 год.
Паводле прынятых паправак, рэзервовы фонд дзяржбюджэту будзе павялiчаны на 1 мiльярд грыўняў. Гэтыя сродкi пойдуць на барацьбу супраць эпiдэмii ВРВІ i пнеўманii, якая апанавала заходнiя рэгiёны краiны. Плануецца, што мiльярд будзе выдаткаваны на закупку абсталявання, медыкаментаў i матэрыялаў, неабходных для супрацьдзеяння распаўсюджванню эпiдэмii.
Медыцынскiм работнiкам, якiя задзейнiчаны ў барацьбе з эпiдэмiяй грыпу, прапануецца з 1 лiстапада павысiць аклады ў 5 разоў. У прыватнасцi, праект прадугледжвае ў тэрмiн да 1 снежня выплату матэрыяльнай дапамогi ў памеры 100 тысяч грыўняў сем'ям тых медыцынскiх работнiкаў, якiя загiнулi з прычыны захворвання, атрыманага падчас выканання службовых абавязкаў — аказання медыцынскай дапамогi насельнiцтву ў перыяд эпiдэмii грыпу. Таксама дакумент прапануе забяспечыць жорсткi кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на пераадоленне эпiдэмii.
Расiян абавязалi насiць маскiУ Забайкаллi выкананне патрабаванняў уладаў аб увядзеннi з-за эпiдэмii грыпу i ВРВI масачнага рэжыму цяпер будуць кантраляваць праваахоўныя органы. За парушэнне правiлаў санiтарна-эпiдэмiялагiчнай бяспекi ўжо ўведзеныя штрафы.
На такiя строгiя меры мясцовыя ўлады былi вымушаныя пайсцi пасля таго, як Распажыўнагляд назваў край адным з самых небяспечных па грыпу расiйскiх рэгiёнаў. Па апошнiх звестках ведамства, ад грыпу А/H1N1 тут памерлi ўжо восем чалавек.
У РФ узмацняюцца пакараннi для "зладзеяў у законе"Прэзiдэнт РФ Дзмiтрый Мядзведзеў падпiсаў закон аб унясеннi паправак у Крымiнальны i Крымiнальна-працэсуальны кодэксы, якiя ўзмацняюць пакаранне для арганiзатараў злачынных груповак, а таксама "зладзеяў у законе".
Раней расiйскiм следчым часцяком не ўдавалася прыцягнуць да адказнасцi арганiзатараў i каардынатараў злачыннай дзейнасцi, цяпер жа пасадзiць за краты можна будзе ўжо за сам статус "зладзея ў законе". Злачынцы, змешчаныя наверсе крымiнальнай iерархii, будуць пазбаўляцца волi на тэрмiн ад 15 да 20 гадоў альбо пажыццёва. Акрамя таго, асуджаныя за злачынствы, здзейсненыя ў складзе групоўкi, змогуць прэтэндаваць на ўмоўна-датэрмiновае вызваленне не раней, чым адбудуць тры чвэрцi свайго тэрмiну. Нарэшце, следства зможа прад'яўляць абвiнавачаннi членам такiх груповак на працягу 30 дзён, а не 10, як было раней.