Бальнiчны ажыятаж

Источник материала:  

Амаль у два разы павялiчылася за апошнiя днi колькасць зваротаў у Гарадскую дзiцячую iнфекцыйную клiнiчную бальнiцу Мiнска.

"Штодзень звяртаюцца каля 100 пацыентаў, у той час як у звычайныя днi 60. На 30 працэнтаў павялiчылася i колькасць шпiталiзаваных з сiмптомамi ВРВІ i грыпу", — паведамiў галоўны ўрач клiнiкi Iгар Юркевiч.

У сувязi з паведамленнямi аб выпадках захворвання на свiны грып у суседнiх краiнах, многiя бацькi прывозяць сваiх дзяцей з адпаведнымi сiмптомамi ў бальнiцу не на хуткай, а самастойна — перастрахоўваюцца. Аднак пасля ўрачэбнага агляду высвятляецца: жыццю дзяцей нiчога не пагражае. Атрымаўшы рэкамендацыi па далейшым лячэннi дома, сваякi вязуць малое дамоў.

Вольга ГРЫГОР'ЕВА, "Мiнск—Навiны".

"Мiнск—Навiны".

←Сто акварельных рисунков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика