На ўсіх межах узмоцнены кантроль
03.11.2009 10:19
—
Новости Общества
Як паведамілі «НН» у Дзяржаўным памежным камітэце, на ўсіх памежных пунктах пропуска ўведзены ўзмоцнены прапускны кантроль.
Памежнікі ад пятніцы ўжываюць маскі і іншыя сродкі абароны ад вірусных захворванняў. Праводзіцца апытанне ўсіх, хто перасякае дзяржаўную мяжу Беларусі, а таксама візуальны нагляд.
Пры выяўленні прыкметаў захворвання памежнікі звяртаюцца па дапамогу да медыкаў. У прэс‑службе Дзяржаўнага памежнага камітэту адзначылі, што ўсе мерапрыемствы праводзяцца сумесна з Міністэрствам аховы здароўя.
Акрамя вышэйпералічаных мераў, пакуль нічога не прадпрымаецца. Памежныя службы працуюць у звычайным рэжыме.