Дзяды глядзяць з нябёсаў…

Источник материала:  
03.11.2009 01:00 — Новости Общества
Дзяды глядзяць з нябёсаў…Учора беларусы зноў успаміналі продкаў
Зранку было холадна і пахмурна, а ў абед нечакана выбліснула сонейка. Не інакш з нябёсаў усміхаюцца тыя, каго даўно няма з намі. Але ж яны, нібыта анёлы-ахоўнікі, заўсёды побач. Такі ўжо нязведаны феномен -- генная памяць, што не дае чалавеку згубіцца і разгубіцца ў гэтым складаным свеце.
Дзяды -- вельмі ёмкая назва. Лепей не скажаш! У ёй сканцэнтравана і філасофія жыцця, і сувязь пакаленняў, і яшчэ шмат чаго. Мне найперш успомніліся мае дзядулі-франтавікі…
Ёсць традыцыя -- абавязкова пабываць на могілках. Каталікі асноўным чынам прытрымліваюцца звычкі менавіта 2 лістапада наведваць продкаў, пытацца-раіцца, ці тым шляхам ідзем па жыцці, ці не саромім іх памяць. Падаецца, аднак, што не мае вялікага значэння, калі менавіта прыйдзеш на магілку дарагога чалавека. У слотным лістападзе ці ранняй вясной, на Радуніцу. Галоўнае -- памятаць. Гэта адзінае, што ім, продкам, трэба ад нас. Свечкі, якія не згаснуць нават на самым моцным ветры, многія беларусы запалілі ўчора на могілках. І агеньчыкі судакранальнасці з каранямі -- у сваіх душах…
Іна ГАРМЕЛЬ, “БН”.
←Когда рассчитаются за молоко?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика