Хворыя паміраюць ад сьвінога грыпу. Лекары маўчаць
Карэспандэнтка: “А шмат памерла?”
“Чалавек дзевяць. У нас памерла тры альбо чатыры. А астатнія — у пятым шпіталі. Там жа усе падпісаліся”.
Мы спрабавалі праверыць гэтую інфармацыю ў прыёмным пакоі шпіталя. На пытаньне, ці праўда, што за выходныя ў шпіталь паступіла каля 150 хворых з дыягназам “пнэўманія”, супрацоўніца адказала:
“Праўда. Шмат паступіла. Але я не на такой пасадзе, каб адказваць на такія пытаньні”.
І паабяцала злучыць з галоўным лекарам шпіталя. Цягам дня ён слухаўку так і ня ўзяў, а 16-й гадзіне ў яго скончыўся працоўны дзень. Лекарка-тэрапэўт, якая заступіла на дзяжурства ад 16-й гадзіны, сказала, што пакуль не валодае сытуацыяй, і параіла зьвязацца ў аўторак з галоўным лекарам.
Супрацоўніца прэсавай службы Міністэрства аховы здароўя Раіса Чудук паведаміла Радыё Свабода:
“Вы можаце зьвярнуцца да нас зь пісьмовым запытам, такіх дадзеных у мяне пакуль няма”.
Карэспандэнтка: “Што два аддзяленьні пульманалёгіі і нават рэўматалёгія запоўненая хворымі...”
“Я таксама адсочваю навіны, а нешта падобнае дзесьці бачыла. Да нас у прэс-службу дадзеных такога кшталту яшчэ не паступала. Я думаю, што мы падрыхтуем прэс-рэліз, вывесім яго на сайце, бо запытаў вельмі шмат”.
Карэспандэнтка: “А як хутка?”
“Я спадзяюся, што сёньня цягам дня”.
Мэдык, якая працуе ў шпіталі, распавяла і пра іншыя праблемы, зь якімі сутыкаюцца лекары:
“Нас маскамі не забясьпечваюць. Лекаў не хапае”.
Карэспандэнтка: “А чым вы лечыце?”
“У нас ідзе ўжо ўскладненая пнэўманія, таму выкарыстоўваем антыбіётыкі: цэптрыаксон, цэптрафасфат (цэфаласпарыннага шэрагу, гэта ўсё беларускія прэпараты). А імпартныя прэпараты вельмі дорага каштуюць, іх няма. Хворым два разы на суткі даем вельмі вялікія дозы антыбіётыкаў”.
У аптэках сталіцы няма масак і назіраюцца перабоі зь недарагімі супрацьвіруснымі сродкамі беларускай вытворчасьці, кшталту арпітолу.