Прадстаўнікі дзяржструктураў на форум не прыйшлі

Источник материала:  
Прадстаўнікі дзяржструктураў на форум не прыйшлі
З прывітальным словам ад аргкамітэту выступіў Уладзіслаў Вялічка – кіраўнік міжнароднага кансорцыюму “ЭўраБеларусь”. Да ўдзельнікаў зьвярнуўся аташэ прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі Яніс Айзсалніекс (Yanis Aizsalnieks). Ён, у прыватнасьці, сказаў, што форум, які адбудзецца 16-17 лістапада ў Брусэлі – “Першы форум грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства” -- ня будзе магчымасьцю вырашыць усе праблемы беларускага грамадзтва, але ён прынамсі акцэнтуе тыя праблемныя моманты, якія трэба супольна вырашаць у першую чаргу.

Палітоляг, кіраўнік Агенства гуманітарных тэхналёгіяў Уладзімер Мацкевіч у сваім выступе заявіў, што нельга ехаць у Брусэль з 27 асобнымі меркаваньнямі (менавіта 27 прадстаўнікоў Беларусі паедуць на форум у Брусэль), а трэба інтэграваць агульную беларускую пазыцыю.

Калі вядучая канфэрэнцыі Алена Талкачова дала слова прадстаўнікам дзяржаўных структураў, то ніхто зь іх на трыбуну ня выйшаў. Сярод усіх запрошаных на канфэрэнцыю афіцыйных структураў папярэдне сваю згоду ўзяць удзел у форуме далі толькі Міністэрства прыроды і навакольнага асяродзьдзя і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў – але ў выніку і яны праігнаравалі форум.

У канфэрэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі каля 40 недзяржаўных арганізацыяй.
←Российская примадонна окружает страну сетью своих театров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика