Ва Украіне ўжо захварэлі 154 тыс., памерлі 48 чалавек

Источник материала:  
31.10.2009 21:01 — Новости Общества

Ва Украіне па стане на 31 кастрычніка на грып і ВРВІ ужо захварэлі 154,2 тыс. чалавек, памерлі 48 чалавек.

Пра гэта паведаміў сёння прэзідэнт Віктар Юшчанка падчас нарады ў Львове.

Паводле яго словаў на Львоўшчыне хварэюць 60,5 тыс. чалавек, з іх 31 тыс. – дзеці. 1,3 тыс. хворых шпіталізаваныя, памерлі 16 чалавек.

Юшчанка заклікаў людзей як найчасцей заставацца дома, не выходзіць без патрэбы на вуліцы і карыстацца сродкамі лекавання ды звяртацца пры першай неабходнасці да медыкаў, паведамляе інфармагенцтва УНІАН.

Учора ва Украіне было прынята рашэнне пра каранцін ва ўсіх навучальных установах – школах, тэхнікумах, ВНУ – на тры тыдні, адмяняюцца канцэрты, розныя сходы.

Спынены прызыў у войска.

Таксама прыпынены чэмпіянат Украіны па баскетболе, не выключаецца, што нават матч футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж кіеўскім «Дынама» і міланскім «Інтэрам» 4 лістапада пройдзе пры пустых трыбунах.

Украіна звярнулася па дапамогу да Польшчы, на мяжы з Беларусі з нашага боку ўведзены санітарны кантроль.

У Мінску з 20 кастрычніка, паводле Мінскай гарадской санітарна-эпідэмічнай службы, павялічылася інтэнсіўнасць сезоннага ўздыму захворваемасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі. Сумарны паказчык вырас на 40%, а штодзённа па дапамогу звяртаецца 5-6 тыс. і болей мінчан.

Вакацыі ў мінскіх школах падоўжаны на тыдзень, да 6 лістапада.

З мэтай засцярогі і прадухілення ўзнікнення вострага рэспіраторнага захворвання, у тым ліку грыпу, нагадваюць пра неабходнасць прафілактычных лекавых сродкаў, перадусім Арпетола ды інш.

←Жена капитана захваченного пиратами судна: «Сергей знал, что плавает в опасных морях»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика