Грып: вакацыі ў менскіх школах падоўжаныя на тыдзень
31.10.2009 17:09
—
Новости Общества
з мэтай прадухіліць успышку хваробы.
Каранцінныя захады пакуль не ўводзяцца, супакоўвае галоўны санітарны доктар горада Хведар Германовіч.
За кастрычнік лічба захворванняў на ВРВІ палскочыла на 40%. Аднак найбольш небяспечныя весткі надыходзяць з Заходняй Украіны, дзе больш за 40 чалавек памёрлі ад хуткацечнай атыповай пнеўманіі, выкліканай наступствамі віруснай інфекцыі.
Паводле непацверджаных звестак, у Менску таксама прынамсі 5 чалавек памерлі ў выніку пнеўманій за кастрычнік. Органы аховы здароўя, аднак, абвяргаюць, што прычынай чыёйсьці смерці стаў свіны грып.