Абярэг сямейнага шчасця

Источник материала:  
31.10.2009

Да шэрагу прадметаў, якім надаваўся статус надзвычайных абярэгаў, адносіліся перш за ўсё заручальныя пярсцёнкі жаніха і нявесты.

Прывядзём толькі некалькі прыкладаў тых рэгламентацый, якія тычыліся розных аспектаў выбару, набыцця, захавання і перадачы ў спадчыну заручальных пярсцёнкаў.Нашы продкі заўсёды аддавалі перавагу пярсцёнкам, якія былі выраблены з аднаго металу. Часам гэта здзіўляе нашых сучаснікаў, але пры гэтым яны забываюць пра тое, што ў розных культурах свету кожнаму знаку Задыяка адпавядала свая планета, сваё дрэва, свой каштоўны камень, колер, лічбавы код у нумаралогіі і, зразумела, метал. Таму напэўна не трэба тлумачыць, што ў энергетычным плане наяўнасць аднаго металу мела больш спрыяльны характар.У славянскай традыцыі лічылася спрыяльным, каб абодва пярсцёнкі купляў жаніх. Нас неаднаразова пераконвалі ў тым, што пярсцёнкі трэба купляць за адны грошы, у адзін і той жа дзень, у адным магазіне, што павінна было максімальна спрыяць доўгаму і шчасліваму сумеснаму пражыванню сямейнай пары. Старыя людзі раілі: у той дзень, калі вы купілі пярсцёнкі і прыйшлі дадому, ціхенька скажыце, гледзячы на іх: “На добрае жыццё, на верную сям’ю”.Краевугольны прынцып народнай традыцыі “падобнае спрыяе падобнаму” пераконвае нас у тым, што на заручальных пярсцёнках  не павінна быць ніякіх выгравіраваных знакаў, сімвалаў, рысачак, узораў: чым больш гладкая паверхня, тым больш спакойным будзе жыццё сямейнай пары.Ні ў якім разе нельга вырабляць заручальныя пярсцёнкі з іншых шляхам пераплаўкі і асабліва распілоўвання папалам. На жаль, ад многіх людзей давялося чуць, што вясельныя пярсцёнкі выплавілі з устаўной сківіцы дзядулі ці бабулі, з зубоў-пратэзаў, разрэзалі шырокі бацькаў пярсцёнак, бо не хапала грошай на вяселле і г. д. Што было, то было, а зараз будзьце больш абачлівымі ў дачыненні да сваіх дзяцей і ўнукаў.Самай каштоўнай рэліквіяй для маладажонаў з’яўляюцца тыя пярсцёнкі, які былі ў бацькоў аж да іх сярэбранага вяселля. У такім выпадку бацькі дарылі маладым свае, ужо намоленыя, прамаркіраваныя доўгім жыццёвым шляхам, фактычна знітаваныя ў адзінае цэлае пярсцёнкі, а дзеці, у сваю чаргу, куплялі бацькам новыя са шчырым пажаданнем дажыць да залатога юбілею. Яшчэ больш высокім сакральным статусам былі надзелены пярсцёнкі залатых юбіляраў. Звычайна яны станавіліся родавай рэліквіяй і перадаваліся ў спадчыну ад аднаго пакалення другому.Калі заручальны пярсцёнак згубіўся або яго ўкралі, нечакана зламаўся ці трэснуў, гэта сітуацыя лічылася неспрыяльнай, бо прадказвала непаразуменні ў сям’і, сваркі, разлад. Каб хоць у нейкай ступені паўплываць на спрыяльны ход падзей, людзі куплялі новую пару пярсцёнкаў, асвячалі іх, трымаючы пры сабе пад час вянчання якой-небудзь іншай пары.Вянчальныя пярсцёнкі ні ў якім разе не давалі прымяраць іншым людзям, нават родным братам ці сёстрам: у сям’і пачнуцца сваркі, прэтэнзіі, звязаныя з пабочнымі заляцаннямі, узнікнуць недавер, падазрэнні.

←Без сознания. Чтобы внести в лицевой счет новорожденных малышей, чиновники требовали явки их лежащей в коме матери

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика