Дзве даты. 31 кастрычніка
31.10.2009
—
Новости Общества
1917 год — у Мiнску адкрыўся з'езд воiнаў-беларусаў Заходняга фронту: удзельнiчалi прадстаўнiкi
Паўночнага i Румынскага франтоў, Балтыйскага флоту. З'езд выказаўся за аўтаномiю
Беларусi, за адкрыццё ўнiверсiтэта i iншых ВНУ, стварыў Часовы выканаўчы камiтэт
Цэнтральнай беларускай вайсковай рады (старшыня С.А. Рак-Мiхайлаўскi).
1517 год — Марцiн Лютэр у Вiтэнбергу (Германiя) абвясцiў 95 тэзiсаў з нагоды рэфармавання
вучэння i арганiзацыi хрысцiянскай царквы. Пачатак Рэфармацыi ў Еўропе. З сярэдзiны
XVІ стагоддзя новая плынь стала шырока распаўсюджвацца i па Беларусi.
