Вакцына ад грыпу A(H1N1) будзе пастаўлена ў Беларусь у канцы лістапада — снежні

Источник материала:  
30.10.2009 15:40 — Новости Общества

Пра гэта паведаміў в.а. дырэктара Рэспубліканскага навукова‑практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Аляксандр Пяткевіч 30 кастрычніка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Паколькі ў Беларусі свая вакцына не робіцца, у асноўным пастаўшчыком вакцыны будзе Расія.

Паводле словаў галоўнага пазаштатнага інфекцыяністы Міністэрства аховы здароўя Ігара Карпава, сімптомы грыпу A(H1N1) не адрозніваюцца ад сезоннага.

Але ў сувязі з тым, што вірус A(H1N1) генетычна адрозніваецца ад ранейшых, верагоднасць захварэць павышаецца і для тых, хто абаронены імунітэтам.

Асаблівай рызыкі падвяргаюцца дзеці да 1,5 году, цяжарныя жанчыны, людзі з хранічнымі захворваннямі: астмай, цукровым дыябетам, атлусценнем, абструктыўным бранхітам.

Дыягностыка грыпу A(H1N1) у Беларусі сёння праводзіцца толькі ў цяжка хворых і дзяцей.

Згодна з афіцыйнымі звесткамі, па стане на 29 кастрычніка ў Беларусі зафіксавана 38 выпадкаў грыпу A(H1N1), з іх ніводнага са смяротным вынікам.

БелаПАН

Глядзі таксама:
Мінздароўя: У Беларусі зафіксавана 38 выпадкаў захворвання на свіны грып
Ва Украіне ўведзены каранцін і зачыняюцца на вымушаныя вакацыі школы
Смаленскія падлеткі захварэлі на свіны грып у Магілёве

←Медицинская акция "Сахарный диабет" пройдет завтра в Минске.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика