Вашынгтон: Да зняцця санкцый — доўгі шлях

Источник материала:  
30.10.2009 10:18 — Новости Общества

Вашынгтон: Да зняцця санкцый — доўгі шлях

Беларусь павінна прайсці яшчэ доўгі шлях у справе паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, перш чым з яе будуць знятыя санкцыі.

Да такой высновы прайшлі ўдзельнікі нарады Хельсінкскага камітэта ЗША, якая прайшла ў сераду ў Вашынгтоне. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнта таксама падкрэсліў, што еўрапейцы і амерыканцы павінны дзейнічаць у справе правоў чалавека ў краіне адзіным фронтам.

Выкладаючы сябрам камітэта пазіцыю Белага дому ў дачыненні Беларусі, памочнік Дзяржсакратара ЗША ў еўрапейскіх і еўразійскіх справах Філіп Гордан наступным чынам пракаментаваў сваю сустрэчу зь беларускімі ўладамі ў жніўні:

«Маім пасылам было тое, што калі яны хочуць лепшых адносінаў са Злучанымі Штатамі, і, ва ўсялякім выпадку, калі яны хочуць якіх бы то ні было паслабленняў санкцыяй, што былі на іх накладзеныя — яны павінны памяняць сваю практыку ў справе дэмакратыі і правоў чалавека.

Мы вітаем тое, што яны вызвалілі амерыканскага грамадзяніна, містэра Зэльцэра… Мы ўспрынялі гэта як прыкмету таго, што беларускія ўлады, магчыма, жадаюць іншых, лепшых адносінаў. Гэта адносіцца і да некаторых сціплых крокаў па рэгістрацыі НДА і медый. Аднак, я заявіў ім вельмі ясна, што наперадзе ў іх вельмі доўгі шлях, і што паміж гэтымі дзьвюма рэчамі (паміж правамі чалавека і дэмакратыяй з аднаго боку, і паляпшэньнем двухбаковых сувязяў з другога) — наўпроставая сувязь.»

Стась Івашкевіч, Радыё Свабода

←Смоленские медики обнаружили «свиной грипп» у подростка, вернувшегося из Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика