Даведкi (Прывiдкi)

Источник материала:  

Даведкi (Прывiдкi)Душа нашага чалавека была i, вiдавочна, назаўсёды застанецца самай вялiкай таямнiцай. Ва ўсе часы яна жыла i поўнiлася верай у мiнулае, любоўю да дня сённяшняга i надзеяй на будучае. Загадкавы сiнтэз гэтых пачаткаў нараджаў надзею на поспех, але пры гэтым правакаваў неабходнасць прадбачлiвасцi.

Перад тым, як закласцi новы дом цi пчальнiк, трэба было выбраць зручнае (спрыяльнае) месца. З гэтай мэтай на працягу трох начэй выконвалi шэраг дзеянняў, па вынiках якiх прымалi канчатковае рашэнне.

Перад адпраўленнем сватоў, напярэдаднi вечарам, мацi клала ў двары некрануты бохан хлеба, а ранiцай па яго стане "расшыфроўвала" iнфармацыю-прадказанне: калi хлеб застанецца некранутым — сватаўство будзе ўдалым, калi ж хлеб быў пагрызены — лiчылi, што такое адказнае мерапрыемства лепей адкласцi.

У некаторых рэгiёнах, напрыклад, у Гродзенскай вобласцi, iснавала няпiсанае правiла: перш чым засылаць сватоў, свацця (ладная, гаваркая жанчына) i мацi жанiха кiравалiся "ў даведкi" — своеасаблiвую разведку, каб загадзя папярэдзiць нявесту i яе бацькоў аб маючым адбыцца вiзiце гасцей, а таксама i самiм атрымаць папярэднюю згоду ад iншага боку. Калi ў жанiха не было роднай мацi, то з вiзiтам кiравалася хросная мацi жанiха цi якая-небудзь сваячанiца. Звычайна, "у даведкi" цi "прывiдкi" iшлi ў аўторак днём, каб у чацвер засылаць сватоў.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

←Со знанием дела

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика