Дырэктарку ЖЭУ пакаралi арыштам за смерць кацяняцi

Источник материала:  

Суд Ленiнскага раёна Мiнска пакараў арыштам на двое сутак дырэктарку Жыллёва-эксплуатацыйнага ўпраўлення № 82 (ЖЭУ-82) Алену Махнiцкую.

Сёлета 5 жнiўня ў сутарэннi дома № 12, што на праспекце Ракасоўскага, былi замураваныя кошкi разам з кацянятамi. Адно кацяня ў вынiку загiнула.

Праз дзень абаронцы жывёлаў звярнулiся ў мiлiцыю з просьбай распачаць адмiнiстрацыйную справу паводле артыкула 15.45 (жорсткае абыходжанне з жывёламi) супраць супрацоўнiкаў ЖЭУ.

Справу разглядалi ў судзе Ленiнскага раёна. Дырэктарка ЖЭУ Алена Махнiцкая апраўдвала свае дзеяннi, спасылаючыся на "Правiлы i нормы ўтрымання жылых памяшканняў".

Але суд квалiфiкаваў яе дзеяннi як жорсткае абыходжанне з жывёламi i пакараў яе двума суткамi арышту.

←Со знанием дела

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика