Хто ўзначалiць ЕС?
Кандыдатура на пасаду прэзiдэнта Еўрасаюза — адна з тэмаў, якiя будуць абмеркаваныя на самiце кiраўнiкоў краiн Еўрасаюза ў Бруселi.
Асноўнымi прэтэндэнтамi на прэзiдэнцкае крэсла з'яўляюцца былы прэм'ер-мiнiстр Брытанii Тонi Блэр i прэм'ер-мiнiстр Люксембурга Жан-Клод Юнкер.
Будучы прэзiдэнт узначалiць блок з 27 краiн з агульным насельнiцтвам прыкладна ў 500 мiльёнаў чалавек. Чакаецца, што цяперашнi брытанскi прэм'ер Гордан Браун падтрымае кандыдатуру свайго папярэднiка. Аднак у еўрапейскай элiце некаторыя лiчаць, што Тонi Блэр не той чалавек, якi зможа аб'яднаць вакол сябе Еўропу.
Мiж тым з'яўленне пасады прэзiдэнта Еўрасаюза магчыма толькi ў тым выпадку, калi ўсе краiны — члены ЕС ратыфiкуюць Лiсабонскi дагавор. Працэс ратыфiкацыi тармозiць Чэхiя. Удзельнiкi сустрэчы ў Бруселi маюць намер заклiкаць чэшскiя ўлады да хутчэйшага прыняцця рашэння. Лiсабонскi дагавор мяркуе рэфармаванне Еўрапейскага саюза: спрашчае працэс прыняцця рашэнняў у ЕС, у якi ўваходзяць 27 краiн, а таксама ўзмацняе ролю iнстытутаў Еўрасаюза пры прыняццi мiжнародных рашэнняў. Яно ўвойдзе ў сiлу толькi пасля таго, як яго падтрымаюць усе краiны саюза. Чэшскi парламент ужо ўхвалiў дагавор, аднак прэзiдэнт краiны Вацлаў Клаўс адмаўляецца яго падпiсаць. Паводле яго слоў, у краiне асцерагаюцца, што немцы, высланыя з Чэхаславакii пасля Другой сусветнай вайны, могуць падаць iскi на вяртанне страчанай уласнасцi.