Пракаповіч: «БПС-Банк» – на Усход, «Белінвестбанк»– на Захад

Источник материала:  
29.10.2009 21:06 — Новости Общества

Па словах старшыні праўлення Нацыянальнага банку Беларусі Пятра Пракаповіча, дамова аб продажы БПС-Банка Сбербанку Расіі можа быць падпісаная ўжо ў лістападзе.

«Перамовы скончыліся паспяхова, цяпер ідзе апрацоўка тэхнічных пытанняў», - заявіў Пракаповіч.

Не пазней за наступнае лета будзе завершаны продаж замежнаму інвестару акцый «Белінвестбанка». Пакупнік - адзін з заходнеўрапейскіх банкаў. Калі перамовы атрымаецца правесці хутчэй, то банк будзе прададзены ўжо сёлета.

А вось ідэі продаж пакетаў акцый двух найбуйнейшых банкаў - «Беларусбанка» і «Белаграпрабанка» - не знайшлі падтрымкі ва ўладаў. Менавіта гэтыя банкі «змогуць забяспечыць поўную фінансавую бяспеку пры любой сітуацыі», - мяркуе галоўны банкір краіны.

←Cборник произведений белорусских писателей «Расстрелянная литература» представлен в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика