Берлусконі прыляціць пад Новы год

Источник материала:  
29.10.2009 15:27 — Новости Общества

Візіт прэм’ер‑міністра Італіі Сільвіё Берлусконі ў Беларусь можа адбыцца да канца гэтага года.

Пра гэта сёння ў Брэсце журналістам паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі Джуліё Прыджоні па выніках сустрэчы з кіраўніцтвам Брэсцкага аблвыканкама.

«У прэм’ер‑міністра вельмі шчыльны графік, але мы спадзяёмся, што яго візіт у Беларусь у гэтым годзе адбудзецца», — адзначыў Прыджоні.

Ён адзначыў, што ў нашых краін шмат узаемных інтарэсаў. Пры гэтым пасол Італіі выказаў надзеі, што ў ходзе гэтага візіту будуць дасягнуты ўзаемавыгадныя пагадненні для далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі.

←Родственники погибших в результате авиакатастрофы российского самолета "С-Эйр" прибыли в Минск и отправились на опознание.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика