Пасля лiбералiзацыi кантролю прадпрымальнiкi прапануюць лiбералiзаваць КаАП
Пра меры па лiбералiзацыi ўмоў эканамiчнай дзейнасцi юрыдычных i фiзiчных асобаў журналiстам у Нацыянальным прэс-цэнтры расказвалi прадстаўнiкi дзяржорганаў. Перш за ўсё на прэс-канферэнцыi гаварылi пра нядаўнi Указ Прэзiдэнта № 510 "Аб удасканаленнi кантрольнай (нагляднай) дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь".
— Указам вызначаны адзiны парадак кантрольнай i нагляднай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь на падставе прынцыпова новых падыходаў. Так, вызначаны закрыты пералiк усiх кантрольных органаў, а таксама сферы кантролю. Органы, якія не ўключаны ў гэты пералiк, праводзiць праверкi суб'ектаў гаспадарання не змогуць, — высока ацанiў новы Указ Валерый Захараў, намеснiк начальнiка юрыдычнага ўпраўлення Мiнiстэрства эканомiкi.
Добра ацэньвае тэкст новага дакумента i Святлана Дуброўская, начальнiк галоўнага ўпраўлення арганiзацыi кантрольнай працы Мiнiстэрства па падатках i зборах:
— Указ № 510 комплексна ўсебакова i поўна рэгулюе кантрольную i наглядную дзейнасць, — лiчыць Святлана Андрэеўна. — Пры распрацоўцы праекта ўказа мы цесна працавалi з групай Сусветнага банка, яны ўважлiва чыталi праекты нашай працоўнай групы, адзначылi шмат станоўчых момантаў у гэтым указе, сярод iх тое, што праверкi носяць не суцэльны, а выбарачны характар, i тое, што раней у аснове ляжала перыядычнасць праверак, а цяпер кожны з суб'ектаў можа зрабiць захады, каб не патрапiць у высокую групу рызыкi i тым самым адтэрмiнаваць праверку.
Расказала прадстаўнiк МПЗ i пра асаблiвасцi працы падаткавiкоў у 2009 годзе:
— Асаблiвасцю нашай кантрольнай працы сёлета было тое, што падатковыя органы ажыццяўлялi сваю дзейнасць у рамках Указа Прэзiдэнта № 689, якi быў падпiсаны ў снежнi мiнулага года i ўвёў мараторый на правядзенне планавых праверак, i мы былi вельмi абмежаваныя ў магчымасцях правядзення праверак, — расказвае Святлана Андрэеўна. — Наша дзейнасць была пераарыентаваная на правядзенне манiторынгу i аналiзу, г.зн. працы з зыходнымi звесткамi, каб выбраць аб'ект для арганiзацыi праверкi. I вось вынiкi: калi ў мiнулым годзе за гэты перыяд было праведзена 58 тысяч праверак, то сёлета за 9 месяцаў — 17 тысяч. Прычым у налiчаным вынiку яны практычна на ўзроўнi мiнулага года.
Святлана Дуброўская паведамiла, што кантрольную працу можна падзялiць на два складнiкi: калi па вынiках праверак налiчваюцца штрафныя санкцыi i калi нацiск робiцца на добраахвотную выплату падаткаў:
— На аснове шматлiкiх баз, якiя маюцца ў падатковай iнспекцыi, а iх болей за 40, аналiзуецца фiнансава-гаспадарчая дзейнасць, а таксама iнфармацыя ад праваахоўных органаў, прадпрыемстваў, фiзiчных асобаў, i на падставе такога аналiзу плацельшчыку накiроўваецца паведамленне, што ён павiнен дзяржаве заплацiць падатак. Такiм чынам, у аснове ляжыць кантрольная праца, але яна абмяжоўваецца добраахвотным паступленнем сумы ў бюджэт i пенi. I вынiкi паказалi, што добраахвотнае паступленне ў бюджэт ад кантрольных мерапрыемстваў сёлета практычна тоеснае вынiкам ад кантрольнай працы ў форме праверак. Вось гэта лiчым вельмi станоўчым момантам у нашай дзейнасцi.
Таксама Святлана Дуброўская расказала, што ў пачатку года мараторый на праверкi шмат хто з суб'ектаў гаспадарання ўспрыняў як магчымасць ухiлiцца ад выплаты падаткаў цi iх недаплачваць. Павысiлася вынiковасць праверак, гэта якраз i паказвае, на думку Святланы Андрэеўны, шматлiкiя факты хавання i няпоўнай выплаты падаткаў. Што ж датычыцца новага Указа № 510, то для Мiнiстэрства па падатках i зборах асноўная задача на сёння — аператыўна i правiльна сфармiраваць план праверак на першае паўгоддзе 2010 года, а таксама падзялiць усе прадпрыемствы па групах рызыкi i распрацаваць шмат iншых дакументаў, прадугледжаных указам. Таксама ў хуткiм часе трэба чакаць ад МПЗ падрабязнага каментарыя Указа № 510 Прэзiдэнта.
Аляксандр Калiнiн, старшыня ГА "Беларускi саюз прадпрымальнiкаў", таксама пахвалiў прэзiдэнцкi Указ № 510:
— Мы станоўча ацэньваем дакумент, мы гэтага вельмi даўно чакалi, прадстаўнiкi прадпрымальнiкаў бралi непасрэдны ўдзел у працоўнай групе. У працэсе працы над гэтым указам улiчаны шмат якiя пажаданнi дзелавой супольнасцi. У той жа час за гэтым дакументам павiнен быць здзейснены наступны крок — гэта лiбералiзацыя Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях. Хоць нам удалося ў працэсе працы над 510-м указам увесцi норму "права на памылку суб'екта гаспадарання", калi дробныя адхiленнi, скажам, да 1 % ад сумы налiчаных падаткаў, не з'яўляюцца адмiнiстрацыйным правапарушэннем. Вось гэты прынцып трэба распаўсюдзiць i на КаАП, бо, на наш погляд, ён вельмi жорсткi, шэраг нормаў маюць проста карны характар, некаторыя артыкулы адпужваюць нашых грамадзян ад займання прадпрымальнiцкай дзейнасцю.
Выказаўся старшыня БСП i наконт папулярнай i актуальнай сёння тэмы экспарту беларускiх тавараў:
— Указ № 477 выклiкаў вялiкi iнтарэс у прадпрымальнiцкiм асяродку, на жаль, пры працы над гэтым указам не ўдалося пераканаць урад наконт увядзення права наёмнага працаўнiка для тых, хто будзе займацца экспартам, таму ёсць iнертнасць па прымяненнi нормаў гэтага указа, бо людзям трэба кiнуць свой бiзнэс тут i пераключыцца на вываз за межы краiны.
Аляксандр Калiнiн расказаў, што ўжо некалькi дзясяткаў прадпрымальнiкаў спрабуюць наладзiць гандаль беларускiм у Маскве, Пiцеры i Нiжнiм Ноўгарадзе, i што першыя ўражаннi добрыя — тавар прадаецца. Таксама Аляксандр Фядотавiч адзначыў, што яму вельмi прыемна, што для прадпрымальнiкаў-экспарцёраў з'явiлася магчымасць атрымаць крэдыты на льготных умовах. Прынамсi, Беларускi банк малога бiзнэсу ў рамках кампанii "Прадавайце беларускае!" дае магчымасць прыцягнуць дадатковыя сродкi на развiццё бiзнэсу пад 12 % гадавых.
Аляксандр Лiхачэўскi, дырэктар Дэпартамента па прадпрымальнiцтве Мiнэканомiкi, расказаў журналiстам, што распрацаваны графiк правядзення семiнараў для IП наконт дзейнасцi па рэалiзацыi на экспарт беларускай прадукцыi, а таксама агучыў звесткi пра ўдзел суб'ектаў малога прадпрымальнiцва ў разгрузцы складоў: за першыя дзве дэкады кастрычнiка доля запасаў гатовай прадукцыi, рэалiзаванай такiм суб'ектам, склала 8,2 %. Найбольш удала ў гэтым напрамку працуюць прадпрыемствы, падначаленыя Гродзенскаму i Мiнскаму аблвыканкамам, дзе такая доля складае 31 % i 29 % адпаведна, а горшы за ўсё гэты паказчык маюць канцэрн "Белнафтахiм" i прадпрыемствы Мiнгарвыканкама — 0,8 % i 1,2 %.
, расказаў журналiстам, што распрацаваны графiк правядзення семiнараў для IП наконт дзейнасцi па рэалiзацыi на экспарт беларускай прадукцыi, а таксама агучыў звесткi пра ўдзел суб'ектаў малога прадпрымальнiцва ў разгрузцы складоў: за першыя дзве дэкады кастрычнiка доля запасаў гатовай прадукцыi, рэалiзаванай такiм суб'ектам, склала 8,2 %. Найбольш удала ў гэтым напрамку працуюць прадпрыемствы, падначаленыя Гродзенскаму i Мiнскаму аблвыканкамам, дзе такая доля складае 31 % i 29 % адпаведна, а горшы за ўсё гэты паказчык маюць канцэрн "Белнафтахiм" i прадпрыемствы Мiнгарвыканкама — 0,8 % i 1,2 %.Уладзiмiр Дзямко, намеснiк начальнiка ўпраўлення маркетынгу i супрацоўнiцтва з краiнамi СНД Мiнiстэрства прамысловасцi, у сваю чаргу заўважыў, што каля 30 % прадпрыемстваў Мiнпрама маюць трывалыя сувязi з малымi прадпрыемствамi i IП, у асноўным па малагабарытных таварах, якiя не патрабуюць тэхнiчнага абслугоўвання:
, у сваю чаргу заўважыў, што каля 30 % прадпрыемстваў Мiнпрама маюць трывалыя сувязi з малымi прадпрыемствамi i IП, у асноўным па малагабарытных таварах, якiя не патрабуюць тэхнiчнага абслугоўвання:— Доля прадукцыi, якая выклiкае цiкавасць у прадпрымальнiкаў, каля 7 %. Але хачу заўважыць, што толькi 10 % ад усёй прадукцыi прадпрыемстваў Мiнпрама складаюць спажывецкiя тавары, таму i доля, напэўна, такая невялiкая. Натуральна, яшчэ нiводны прадпрымальнiк не выкацiў за вароты МАЗ або БелАЗ, тое ж самае i па складана-тэхнiчнай прадукцыi, якая патрабуе сэрвiсна-тэхнiчнага абслугоўвання, перадпродажнай падрыхтоўкi. У гэтым i ёсць спецыфiка, асаблiва паставак на экспарт, дзе трэба мець сэрвiсную сетку...
Цiкава, што на мiнулым тыднi на семiнары "Як IП зарабiць на экспарце" прадпрымальнiкi якраз i крытыкавалi прадпрыемствы Мiнiстэрства прамысловасцi, многiя з якiх проста не хочуць працаваць з IП i дробнымi суб'ектамi гаспадарання. На такую заўвагу Уладзiмiр Дзямко адрэагаваў наступным чынам:
— Задача перад прадпрыемствамi Мiнпрама пастаўлена жорстка: любымi даступнымi сродкамi разгрузiць тыя складскiя запасы. I натуральна, у нас у Мiнпраме распрацавана стратэгiя па скарачэннi складскiх запасаў, яна выконваецца, i я мяркую, што да канца года мы ўбачым дастатковае скарачэнне запасаў. А што датычыцца прадпрымальнiкаў, то можна звяртацца да нас у Мiнпрам наконт адмоў супрацоўнiчаць, мы гатовыя гэтыя пытаннi разглядаць i рабiць захады па выкараненнi такiх выпадкаў.
Павел БЕРАСНЕЎ.