Шэсце на Дзяды дазволілі
26.10.2009 16:24
—
Новости Общества
1 лістапада Кансерватыўна‑хрысціянская партыя БНФ праводзіць у Мінску традыцыйныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці продкаў «Дзяды». Заяўнікі атрымалі дазвол Мінгарвыканкама на правядзенне акцыі. Удзельнікі шэсця збяруцца ў 10:30 каля будынку Мінскага гадзіннікавага завода на праспекце Незалежнасці, 95.
Удзельнікі мемарыяльнага шэсця пройдуць па маршруце: праспект Назалежнасці — вуліца Каліноўскага — вуліца Сядых — вуліца Карбышава — вуліца Гамарніка — вуліца Мірашнічэнка. У 15:00 адбудзецца мітынг на тэрыторыі мемарыялу ў Курапатах, паведамляе інфармацыйная камісія Беларускага народнага фронту «Адраджэнне» і КХП‑БНФ.