Прыватны грашовы фонд кандыдата не больш за 100 мільёнаў рублёў
26.10.2009 10:36
—
Новости Общества
Сярод зменаў, якія рыхтуюцца ў выбарчае заканадаўства — стварэнне ўласных грашовых фондаў кандыдатаў (свае зберажэнні, грошы спонсараў). Раней перадвыбарчую кампанію можна было весці толькі за грошы, якія выдаткоўвала дзяржава.
Тым не менш, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў нядзельным эфіры «Панарамы тыдня» зазначыла, што ў такіх фондах павінна быць зафіксаваная верхняя мяжа. Цяпер яна прапануецца ў памеры 3 000 базавых велічынь, то бок 105 мільёнаў рублёў.
Цяжка сказаць, каму ад гэтых фондаў будзе больш выгады — прадстаўнікам улады ці апазіцыянерам.