У перапісе насельніцтва не ўдзельнічалі 3% грамадзян
У перапісе насельніцтва, які прайшоў у Беларусі з 14 па 24 кастрычніка, не ўдзельнічалі 3% грамадзян, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У Мінску не ўдзельнічалі ў перапісе 5% грамадзян, у Брэсцкай вобласці — 4%, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях — 3%, Віцебскай — 2%.
Паводле звестак Белстата, у першы дзень перапісу былі апытаныя 13% жыхароў краіны, на 15 кастрычніка колькасць рэспандэнтаў узрасла да 28%, па выніках 16 кастрычніка іх стала 41%, 17 кастрычніка — 53%, 18 кастрычніка — 63%, 19 кастрычніка — 73%, 20 кастрычніка — 81%, 21 кастрычніка — 87%, 22 кастрычніка — 92%, 23 кастрычніка — 95%.
Перапісу падлягалі беларускія і замежныя грамадзяне, якія пастаянна жывуць у краіне, асобы без грамадзянства, якія знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, а таксама пастаянна жывуць, але часова адсутнічаюць у сувязі з выездам за мяжу ў камандзіроўку, на працу, на вучобу тэрмінам да аднаго года, замежныя грамадзяне, якія прыбылі ў Беларусь на працу і вучобу тэрмінам на адзін год і больш.
У краіне было створана 648 перапісных, 6.326 інструктарскіх і 31.846 падліковых участкаў, задзейнічана каля 48 тыс. часовага перапіснога персаналу, у тым ліку 38 тыс. перапісчыкаў.