Залатое дно — у метрах кiнастужак
Савецкiя фiльмы вытворчасцi "Беларусьфiльма" трэба шукаць у расiйскiх архiвах.
Думкi пра тое, што ў Беларусь трэба вярнуць усе фiльмы, якiя былi знятыя на нашай кiнастудыi, а цяпер захоўваюцца ў расiйскiх архiвах, дырэктар "Беларусьфiльма" Уладзiмiр Замяталiн выказваўся больш за год таму.
Цяпер зноў агучваецца гэтая праблема, якая мае не толькi культурнiцкi вынiк, але яшчэ i эканамiчны: на iх паказе кiнастудыя магла б нядрэнна зарабляць. Таму што фiльмаў шмат — называецца лiчба ў амаль 600 стужак, якiя з'яўляюцца набыткам Беларусi. Як нi круцi.
Адкруцiцца будзе складана, калi сапраўды захады будуць зроблены не на ўзроўнi зваротаў i просьбаў чыноўнiкаў. Цяпер "Беларусьфiльм" збiраецца змагацца за свой iнтэлектуальны прадукт з дапамогай юрыстаў — у Арбiтражным судзе Масквы.
Ларыса ЦIМОШЫК.