Беларусь атрымае $699,5 млн

Источник материала:  

Выканаўчы савет Мiжнароднага валютнага фонду завяршыў другi агляд выканання нашай краiнай эканамiчнай праграмы, якая падтрымлiваецца рэсурсамi дамоўленасцi аб крэдыце "стэнд-бай", i ўхвалiў яе. Такiм чынам, гэтае рашэнне дазваляе выдзелiць Беларусi чарговы крэдытны транш аб'ёмам 699,5 мiльёна долараў ЗША.

Паводле звестак дэпартамента знешнiх сувязяў МВФ, у вынiку агульная сума прадстаўленых сродкаў па праграме, уключаючы цяперашнi транш, складзе 2,23 мiльярда долараў ЗША. Як зазначыў намеснiк Дырэктара-распарадчыка МВФ Такатошы Като, Беларусь дасягнула добрых вынiкаў у адаптацыi сваёй палiтыкi да ўмоў глабальнага крызiсу. "Нягледзячы на значнае знiжэнне экспарту, скарачэнне эканомiкi было невялiкiм у параўнаннi з iншымi краiнамi, якiя пацярпелi ад крызiсу, — падкрэслiў ён. — Карэкцiроўка абменнага курсу дапамагла зменшыць знешнюю ўразлiвасць, наяўны валютны рэжым забяспечвае абарону ад знешнiх шокаў".

Ігар ГРЫШЫН.

←Семь семерок продали за Br23 миллиона

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика