Калі ласка, у нашу хату!
22.10.2009
—
Новости Общества
Лепшыя аграсядзібы вызначылі ў Магілёўскай вобласці
Гаспадары аграсядзіб гэтага рэгіёна збіраліся на “Залахвенскі фэст”, які прайшоў у Быхаўскім раёне. Як паведаміла старшыня праўлення Беларускага грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова, лепшай у намінацыі “Стыль і гармонія” прызнана аграсядзіба “Ізабэла” з Бабруйскага раёна. Узнагароду “За захаванне беларускіх традыцый” атрымаў уладальнік сядзібы “У Лукамор’я” (Круглянскі раён). А найбольш гасціннай прызналі сядзібу “У цёткі Валі” (Магілёўскі раён). У катэгорыі “Здаровы лад жыцця” перамог “Гасцінны двор” з вёскі Залахвенне, дзе і праходзіў фестываль. Нарэшце, узнагарода за захаванне кулінарных традыцый дасталася гаспадару сядзібы “Любуж” — яна месціцца ў Магілёўскім раёне.
“Гэта першы абласны фестываль, прысвечаным аграэкатурызму, — адзначыла Валерыя Кліцунова. — Вельмі важна, што ён прайшоў менавіта ў Магілёўскай вобласці, якая па тэмпах развіцця аграэкатурызму крыху адстае ад іншых рэгіёнаў”.
На здымку: гаспадары беларускіх аграсядзіб умеюць сустрэць гасцей.
Андрэй Асфура