Прэмія імя Андрэя Сахарава — расійскаму «Мемарыялу»
22.10.2009 13:44
—
Новости Общества
Еўрапейскі парламент прысудзіў прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава за 2009 год расейскай праваабарончай арганізацыі «Мемарыял».
Прэмію атрымалі прадстаўнікі «Мемарыялу», расейскія праваабаронцы Людміла Аляксеева, Алег Арлоў і Сяргей Кавалёў.
Старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузек абвясціў аб ўзнагародзе пасля сустрэчы з лідэрамі парламенцкіх палітычных груп. Ён таксама сказаў, што вялікага абмеркавання не было, паколькі ўсе былі згодныя з кандыдатурай «Мемарыялу».
У 2006 годзе прэміяй Андрэя Сахарава быў адзначаны кандыдат у прэзідэнты Беларусі таго году Аляксандр Мілінкевіч. Яшчэ раней прэмію атрымлівалася Беларуская асацыяцыя журналістаў.