Яшчэ 700 мільёнаў ад МВФ

Источник материала:  
22.10.2009 09:44 — Новости Общества

Міжнародны валютны фонд працягвае праграму падтрымкі ўраду Лукашэнкі.

МВФ завершыў у сераду другі агляд выканання антыкрызіснай стабілізацыйнай праграмы ў Беларусі. Гэта аўтаматычна адчыняе Мінску доступ да крэдытнага траншу ў памеры прыкладна 699,5 млн даляраў. У выніку сума сродкаў, вылучаных Фондам для падтрымкі Беларусі ў рамках праграмы, дасягае каля 2,23 млрд даляраў. Агулам жа ў рамках дадзенае праграмы Беларусь атрымае 3,63 млрд.

Выдзеленая чарговая транша крэдыту stand-by памерам 700 мільёнаў даляраў. Па выніках агляду ходу рэформаў паводле праграмы, спалучанай з крэдытам, МВФ адзначыў поспехі Беларусі ў рэфармаванні фінансавай інфраструктуры і паляпшэнні бізнэс-клімату.

На 4-ы квартал года МВФ паставіў перад урадам задачу скараціць колькасць ільготных крэдытаў, што вылучаюцца суб'ектам гаспадарання і грамадзянам. Таксама Фонд патрабуе ад лукашэнкаўцаў паскорыць прыватызацыю дзяржаўных прадпрыемстваў.

←АЭС не решит проблему безработицы в регионе?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика