Заяц
Заяц — дробная пушыстая жывёлiна, якая асацыюецца ў народнай культуры з баязлiвасцю (дрыжыць як заяц, зайцава сэрца) i асцярожнасцю. Акрамя гэтага, з-за здольнасцi штогод прыводзiць велiзарнае патомства заяц стаў сiмвалам плоднасцi.
У вясельных песнях i песнях пра каханне заяц згадваецца даволi часта. Ён увасабляе мужчынскi пачатак — сiмвалiзуе жанiха або халасцяка.
Як сiмвал плоднасцi заяц згадваецца ў казках i прымаўках. На пытанне маленькiх дзяцей, адкуль яны ўзялiся, адказвалi, што iх заяц прынёс i пакiнуў у капусце.
Па той жа прычыне бясплодным жанчынам раiлi есцi як мага больш заечыны.
Сон, у якiм злавiлi зайца, азначаў пачатак перыяду цяжарнасцi або нараджэнне сына.
Падчас цяжкiх родаў парадзiхi змазвалi дзетародныя органы заечым тлушчам, каб наступныя роды прайшлi лёгка.
З-за таго, што заяц хутка i на першы погляд залiшне мiтусiцца (робiць "петлi", каб схаваць свае сляды ад драпежнiкаў), здаралася, што вобраз зайца асацыявалi з нячыстай сiлай. Менавiта таму лiчылася кепскай прыкметай, калi заяц перабягаў дарогу таму, хто кiраваўся ў далёкi шлях, асаблiва вясельнаму паязду.
Пра чалавека, якi спаў даволi чуйна i спрасонку ўздрыгваў, казалi, што ў яго "заечы сон".
Калi зайцы блiзка падыходзiлi да жытла чалавека, то гэта было знакам хуткiх моцных маразоў.
Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.