Сяргей Мартынаў накіраваўся з візітам у Брусель

Источник материала:  
21.10.2009 16:31 — Новости Общества

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў 21 кастрычніка накіраваўся з візітам у Брусель.

Як паведамляе прэс‑служба МЗС Беларусі, у ходзе візіту, які будзе доўжыцца па 23 кастрычніка, запланаваны перамовы Мартынава з намеснікам старшыні Еўрапейскай камісіі — еўракамісарам па свабодзе, бяспецы і правасуддзі Жакам Баро і еўракамісарам па фінансавых і эканамічных пытаннях Хаакінам Альмунія.

Бакі абмяркуюць перспектывы спрашчэння візавага рэжыму ЕС для беларускіх грамадзян, шляхі нарошчвання супрацоўніцтва ў галіне аховы межаў і барацьбы з нелегальнай міграцыяй, актывізацыі крэдытна‑інвестыцыйнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС, паўнацэннага выкарыстання Беларуссю магчымасцей удзелу ў ініцыятыве ЕС «Усходняе партнёрства».

←Минтранс Беларуси предлагает увеличить тарифы на проезд в городском общественном транспорте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика