Талончык цяпер будзе каштаваць 700 рублёў

Источник материала:  
21.10.2009 16:37 — Новости Общества

Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі прапаноўвае павысіць тарыфы на праезд пасажыраў у гарадскім грамадскім транспарце. Пра гэта паведаміў 21 кастрычніка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску міністр транспарту і камунікацый Іван Шчэрба.

«Мы ўнеслі ў Міністэрства эканомікі прапанову аб павелічэнні тарыфаў на гарадскія перавозкі пасажыраў на 100 рублёў: да 600 рублёў — у абласцях, да 700 рублёў — у Мінску», — патлумачыў Іван Шчэрба.

На яго думку, хутчэй за ўсё, рашэнне аб павышэнні тарыфаў «можа быць прынятая толькі пасля прыняцця рашэння аб павелічэнні заработнай платы ў бюджэтнай сферы».

Міністр падкрэсліў, што рэальны кошт перавозкі пасажыра ў тры разы вышэйшы, чым дзеючы тарыф. Таму хоць бы невялікае павышэнне тарыфаў дапаможа падтрымаць стратныя транспартныя прадпрыемствы, якія займаюцца пасажырскімі перавозкамі.

Паводле звестак Мінтранса, пасажырскі транспарт агульнага карыстання ў Беларусі перавозіць штогод больш за 2 мільярды пасажыраў.

←Скоростные поезда межобластного сообщения планируется ввести в Беларуси к 2014 году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика