Як магілёўскія кантралёры "палююць на зайцоў"
20.10.2009 19:08
—
Новости Общества
Кадравыя кантралёры Магілёўскага аўтобуснага парка выходзяць на сваё “паляванне на зайцоў” у дзве змены: з 6.00 да 14.00 і з 14.00 да 22.00. Ад 22.00 і да раніцы на маршрутах працуюць дзяжурныя кантралёры.
"ЗАЕЧАЯ" СПЯЧКА
Бліжэй пазнаёміцца з працай кантралёра нам падалося цікавай справай. Пабыць усю змену побач з кантралёрам нам дазволіла Ганна Іванаўна Протчак, якая мае 20-гадовы стаж работы ў гэтай (не надта, трэба сказаць, паважанай абывацелямі) структуры. Наш карэспандэнт далучыўся да яе ў аўтобусе 29-га маршруту, які праходзіць праз увесь горад, з усходу на захад. Пасля першых двух прыпынкаў Ганна Іванаўна ўжо ішла па салоне аўтобуса і паслядоўна звярталася да кожнага з пасажыраў з просьбай прад’явіць білет. Збольшага пасажыры адносяцца да кантралёра (а што гэта кантралёр, добра бачна па форменным адзенні і адмысловым значку) спакойна і з разуменнем. Аднак жа то ў адным, то ў другім кутку аўтобуса можна пачуць і незадаволеныя заўвагі кшталту “і чаго гэта не спіцца, як усім нармальным людзям у такі час?”.
…А вось і першы “заяц”. Спрактыкаваная Ганна Іванаўна беспамылкова паказвае мне вачыма на парушальніка. Ён нібыта дрэмле, прываліўшыся да спінкі крэсла. Нават даволі рашучае ў ціхім ранішнім салоне аўтобуса “Прад’явіце білет!” яго не будзіць. Але кантралёр няўмольная, і я ўключаю дыктафон.
— Грамадзянін, толькі не рабіце выгляд, што вы спіце. Калі ласка, пакажыце ваш білет.
— Га? Што? Хто гэта?.. — грамадзянін нарэшце прачынаецца.
— Ваш білет!
Грамадзянін марудна, спакойна, з усмешкай на твары пачынае шнарыць па сваіх кішэнях нібыта ў пошуках квітка, якога, як зразумела ўсім сведкам сцэны, у яго няма. Мужчына выглядвае, ці далёка прыпынак, на якім яму выходзіць, адкрыта цягне час і ніяк не рэагуе на кантралёрскую пагрозу аб тым, што можа быць аштрафаваны.
Пазней Ганна Іванаўна патлумачыць мне, што кантралёр згодна з новымі правіламі перавозак людзей не мае права штрафаваць “зайцоў” на месцы. Відаць, наш безбілетны пасажыр гэта таксама ведае. Кантралёр можа скласці пратакол і потым накіраваць яго на разгляд тэрытарыяльнай адміністрацыйнай камісіі. І толькі гэтая камісія можа выпісаць чалавеку штраф. Ды і то пры ўмове, што парушальнік з’явіцца на пасяджэнне. Прымусова прыводзіць яго на камісію ніхто не стане, бо штраф, які яму пагражае за безбілетны праезд, складае 0,2 базавай велічыні (на сённяшні дзень гэта 7000 рублёў). Прымусовая дастаўка парушальніка з удзелам міліцыянтаў і іх жа транспарту будзе каштаваць, як падлічылі спецыялісты, як мінімум у 2 разы даражэй.
ІНАЧАЙ СЭРЦА НЕ ХОПІЦЬ
Ёсць і іншы бок праблемы: за “незабеспячэнне аплаты за праезд” наганяі, а то і грашовыя санкцыі, сыпляцца на сам аўтобусны парк. Спачатку яны ва ўсім аб’ёме дастаюцца кандуктару аўтобуснага маршруту. А што ён можа зрабіць, каб “забяспечыць аплату праезду”?! На практыцы, калі кіроўца аўтобуса ці тралейбуса, а таксама пасажыры не стануць на бок кандуктара, забяспечыць высадку пасажыра-парушальніка амаль немагчыма. Аднак кантраляваць набыццё білетаў абавязаны менавіта кандуктар, вось яго першым і караюць за безбілетніка ў салоне, калі такога знаходзіць кантралёр. Таму кантралёры нярэдка не даводзяць справу да складання пратаколаў.
Адсутнасць штрафных квітанцый у кантралёраў (праз вывучэнне практыкі на гэты конт) — прыдумка мясцовая. Які ў яе атрымаецца каэфіцыент карыснага дзеяння, паглядзім. Але пакуль вынікі не ўсцешваюць. Дарэчы, нашага першага безбілетніка Ганна Іванаўна пры маўклівай, але відавочнай падтрымцы салона ўсё ж такі высадзіла. Выходзячы з аўтобуса, мужчына ў адказ на ўшчуванні кандуктара пра сумленне, непрыстойна агрызнуўся. За доўгія гады працы Ганна Іванаўна навучылася не рэагаваць на такія абразы — “іначай сэрца не хопіць”. А ён, безбілетнік наш, як зазначыла Ганна Іванаўна, хутчэй за ўсё паедзе на наступным аўтобусе…
Я Б У КАНДУКТАРЫ НЕ ПАЙШОЎ
Ганна Іванаўна, калі нам выдаўся перапынак, распавяла, што бываюць выпадкі, калі чалавеку сапраўды трэба куды-небудзь трапіць, а грошай на дарогу няма. Звычайна такія пасажыры самі падыходзяць ды просяць дазволу скарыстацца праездам. І ім, як правіла, ідуць на саступкі.
Зрэшты, пасля заканчэння змены я зрабіў выснову, што не хацеў бы працаваць кантралёрам. Ды яшчэ і пры невялікім заробку: ніякай даплаты за “заўцоў”, як дарэчы, і плана на гэты конт, яны не маюць. Зарабляюць кантралёры ў Магілёве каля 500 тыс. руб. Ідуць сюды самыя розныя, што тычыцца ўзросту і прафесій, людзі, але часцей за ўсё жанчыны сярэдняга веку, якіх прыводзяць сюды знаёмыя кіроўцы, іншыя супрацоўнікі транспарту. Набораў у гэтую службу праз абвесткі-запрашэнні не бывае.
Падзарабіць можна толькі калі “настучыш” на свайго калегу, што ён дрэнна выконвае свае абавязкі. Вось за гэта даюць прэмію! Ганна Іванаўна не стала каментаваць гэтае палажэнне і не паведаміла, ці многа такіх выпадкаў здараецца ў іхнай структуры.
МІЖ ІНШЫМ
У Польшчы штраф за праезд без білета вагаецца (у пераліку на нашы грошы) у межах ад 70 да 120 тыс. руб. Там не “пажартуеш” з кантралёрамі. Акрамя таго, што ім дазволена, гэта яшчэ і вельмі дужыя мужчыны, якія маюць права і на фізічнае спыненне парушэнняў, учыненых пасажырамі падчас карыстання грамадскім транспартам. Іх, кантралёраў, заўсёды некалькі чалавек, яны ўваходзяць у салон з розных дзвярэй. І плацяць ім у залежнасці ад колькасці аштрафаваных.