Пахаванне Альгерда Невяроўскага пройдзе 20 кастрычніка ў Калодзішчах

Источник материала:  
19.10.2009 15:42 — Новости Общества

Пахаванне журналіста «Радыё Рацыя» Альгерда Невяроўскага пройдзе 20 кастрычніка на могілках у Калодзішчах. Пра гэта паведаміў яго калега Барыс Гарэцкі.

Паводле яго слоў, развітальная працэсія адправіцца ў 12 гадзін ад дома ў Мінску, дзе жыў журналіст (вуліца Каліноўскага, дом 40, кватэра 16).

Невяроўскі памёр у Беластоку на 41‑м годзе жыцця. 18 верасня ён быў шпіталізаваны з інфарктам і з таго часу знаходзіўся ў коме. 1 кастрычніка была зафіксавана смерць ад спынення сардэчнай дзейнасці.

***

Альгерд Невяроўскі нарадзіўся 19 жніўня 1969 года ў Мінску. У 1995 годзе скончыў гістарычнае аддзяленне каталіцкага універсітэта імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве са званнем магістра. Пасля гэтага два гады працаваў у газеце «Наша ніва», затым — у газеце «Свабода», супрацоўнічаў з расійскім «Камерсантам». Да 2005 года, на працягу сямі гадоў, быў карэспандэнтам польскай рэдакцыі радыё ВВС, з 1996 па 2007 гады — «Радыё Свабода» ў Мінску. З 2007 года жыў у Беластоку і працаваў карэспандэнтам «Радыё Рацыя».

Альгерд Невяроўскі — сын ветэрана беларускага футбола Генадзя Невяроўскага. У журналіста засталіся двое дзяцей: 14‑гадовая дачка Івона і 13‑гадовы сын Чэслаў.

Цела Невяроўскага крэміравалі 7 кастрычніка ў Варшаве.

←Белорусская страница, рассказывающая о современном Китае, его истории и традициях, открыта на интернет-сайте Международного радио КНР.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика