За мяжу працаваць больш нi нагой,або Як у луна-парку беларуса кiнулi...

Источник материала:  

Як нас дураць

Некаторыя з беларусаў ужо даўно ездзяць працаваць за мяжу. Нашым людзям здаецца, што там рай. Маўляў, можна лёгка i добра зарабiць, калi старанна працаваць. Наш чытач Вячаслаў з Вiцебска (прозвiшча прасiў не друкаваць) ужо гадоў шэсць пастаянна i, як ён падкрэслiвае, легальна — па кантракце працаваў за мяжой: у Нарвегii, Швецыi, Францыi, Італii... Ведае iтальянскую мову, якую добра вывучыў падчас працы ў гэтай краiне. Вячаслаў мае вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Вадзiцельскiя правы ў яго ўсiх катэгорый. У апошнi раз яго за мяжой, як кажуць, кiнулi.

— Летась атрымаў працоўную вiзу — гадавую з кантрактам на працу вадзiцелем на пяць месяцаў, — расказвае Вячаслаў. — Перад гэтым фiрма склала кантракт, прыслала запрашэнне...

— Летась атрымаў працоўную вiзу — гадавую з кантрактам на працу вадзiцелем на пяць месяцаў, — расказвае Вячаслаў. — Перад гэтым фiрма склала кантракт, прыслала запрашэнне...

Я i раней працаваў легальна. У першы раз знайшоў працу вадзiцеля праз знаёмага ў Нарвегii. Мы — беларусы, як i iншыя выхадцы з былога СССР (акрамя краiн Прыбалтыкi) за мяжой можам працаваць, як я на той фiрме, не больш за шэсць-сем месяцаў. А потым павiнны пацвярджаць сваё вадзiцельскае пасведчанне, але прасцей проста выехаць з чужой краiны, каб потым зноў хутка, праз дзень-два, вярнуцца. У Iталii год таму знайшоў фiрму, якая займаецца перавозкай жывёл. Працуюць яны сезонна. Таму спецыяльна трымаць вадзiцеля iм нявыгадна. Адпрацаваў шэсць месяцаў. Адзначу, што "гастарбайтар"-вадзiцель зарабляе ў два разы меней, чым iтальянец. Хоць абодва працуюць аднолькава. Колькi выходзiць нашаму кiроўцу? 1000 еўра ў месяц. Плюс фiрма аплачвае выдаткi на пражыванне i харчаванне. Адпрацаваў, усё нармальна.

Потым вярнуўся ў Беларусь, дзе спрабаваў знайсцi працу, але не пашанцавала. Мне прапаноўвалi тут 300—400 тысяч рублёў у месяц вадзiцелем, але, пагадзiцеся, ёсць з чым параўноўваць.

Вярнуўся ў Iталiю. Калi прыехаў, аказалася, што на маiм месцы i на пасадзе маiх знаёмых — таксама замежнiкаў — ужо працавалi iншыя. Вяртацца дамоў? Ужо на той час былi праблемы з грашыма. Вырашыў пашукаць працу на месцы. Знайшлi ў луна-парку. Адпрацавалi амаль што 2,5 месяца. Там трэба было луна-парк, якi адбыў сезон у Iспанii, рэстаўраваць, прыводзiць у парадак. Пасля заканчэння работы працадаўца абяцаў прадоўжыць i кантракт, i вiзу. А ў вынiку нас проста выкiнулi, не заплацiўшы нiчога. А быў кантракт на 10 тысяч еўра на чацвярых пасля выканання работы.

Па дапамогу я звярнуўся ў палiцыю. Там нiчога мне канкрэтнага не сказалi i далi зразумець, хто мы такiя — чужакi. I гэта нягледзячы на тое, што знаходзiлiся мы ў краiне легальна. Хоць тады рабочыя дакументы былi ў нас у парадку, але рэальнага кантракта з гэтым працадаўцам не было. У вынiку апынуўся я адзiн у Iталii. Неапаль. Дарэчы, у палiцыi нават не падказалi адрас беларускага консульства. Цi магло б так быць, калi б той жа iтальянец трапiў у бяду ў Беларусi? Нiколi!

А там. Уявiце сабе — 600 кiламетраў ад Рыма, дзе знаходзiцца беларускае консульства. У кiшэнi — пуста. Цудам дабраўся да нашага дыпламатычнага прадстаўнiцтва. Там дапамаглi вярнуцца на радзiму. Консул Андрэй Анатольевiч Паляшчук, ды i ўсе работнiкi консульства шчыра дапамагалi. Паставiлiся да маёй праблемы з разуменнем. З дапамогай консула прынялi заяву ў палiцыю. Ён у выхадныя днi, а прыйшоў я па дапамогу ў пятнiцу, займаўся маiмi праблемамi. У гатэлi мяне пасялiлi i аплацiлi пражыванне. Замовiлi бiлет на самалёт. Усяго за два днi здолелi вярнуць мяне на Радзiму...

...Вось адна жанчына з Гомеля ўжо жыве пяты год у Неапалi. даглядае старых. Таксама расказвала — глядзела дзеда дома, i не плацiлi, i не кармiлi. Нашы людзi не маюць там нiякiх правоў.

Ведаю жанчыну з Мiнска, якая прыехала, каб выйсцi замуж. Пазнаёмiлася праз iнтэрнэт. У вынiку патэнцыйнаму iтальянскаму мужу нешта не спадабалася, ён яе проста выгнаў.

Колькi было выпадкаў, калi працуюць нашы людзi толькi, каб пераначаваць, паесцi, а дадому не могуць вярнуцца... А адна беларуска-ўрач працавала ў нас загадчыкам аддзялення. Параiла ёй сяброўка, якая раней паехала, таксама перабрацца за мяжу. Там былы загадчык стала нянькай. Наша адукацыя за мяжой, на жаль, не прызнаецца. Не ведаю тых, хто мае аналагiчную пасаду за мяжой.

Бывае "шанцуе". Мой знаёмы паехаў у Нарвегiю. Потым перабраўся ў Швецыю. I жонку выклiкаў да сабе. Працуе не па спецыяльнасцi — у нас скончыў ветэрынарны iнстытут. Чатыры разы спрабаваў пацвердзiць сваю адукацыю. Валодае шведскай мовай. Дарма. Працуе ў зусiм iншай сферы — будаўнiком. Зарабляе пры гэтым нядрэнна — 3000 еўра, нiякiх бытавых праблем. Але цягне на Радзiму... Гаварыў, што гатовы аддаць усё, каб вярнуцца.

Там зусiм iншыя людзi. Рэальная гiсторыя — два шведы з дзяцiнства адзiн аднаго ведаюць. Разам працавалi. Адзiн стаў майстрам. Больш не сябры. Зусiм у iх iншы менталiтэт...

Мой суразмоўца падчас нашай гутаркi часта паўтараў, што шчыра хоча, каб нашы землякi разумелi, што па вялiкiм рахунку да выхадцаў з былога СССР ставяцца на Захадзе, як да людзей другога гатунку. Многiя ў Iталii самi асуджаюць такое стаўленне да эмiгрантаў. Самi ж iтальянцы — колькi з iх паехалi ў тую ж Амерыку!

Хоць у тую ж Iталiю на працу i нават на жыхарства, як адзначыў Вячаслаў, цяпер выехаць вельмi проста. А цi трэба?

Вячаслаў сказаў, што больш ён наогул не паедзе за мяжу працаваць. Хоць ёсць у яго кантракт з французскай фiрмай з прапановай працаваць таксама вадзiцелем. Толькi пагадзiся! Не збiраецца! Шукае працу тут. Гатовы параўнальна менш зарабляць, але працаваць менавiта на роднай зямлi. Дарэчы, яму прапаноўвалi, як i многiм ягоным знаёмым за мяжой, быць "палiтычным гуманiтарным бежанцам". У той жа палiцыi. Спачатку будзе, магчыма, усё "добра" — увага, выплата нейкiх "стартавых" грошай, абяцанне грамадзянства, клопат, размовы з журналiстамi (чакаюцца расказы пра беларускую "дыктатуру"), а потым... Атрымаеш дакументы i думай пра сябе сам. Вярнуцца дамоў ужо не можаш — забiраюць пашпарт, i там няма нi працы нармальнай, нi дому. Рай?

Аляксандр ПУКШАНСКI.

←Главврача уволили с работы за падение на ребенка книжного шкафа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика