Мядзведзеў і Назарбаеў прыедуць у Мінск 27 лістапада
14.10.2009 12:40
—
Новости Общества
Прэзідэнты Расіі і Казахстана Дзмітрый Мядзведзеў і Нурсултан Назарбаеў наведаюць сталіцу Беларусі 27 лістапада [Дзень Слуцкага збройнага чыну].
Пра гэта сёння паведаміў, выступаючы на сумесным паседжанні пастаянных камісій міжнароднай парламенцкай асамблеі ЕўрАзЭС у Мінску першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Петрышэнка.
Ён сказаў, што кіраўнікі трох дзяржаў збяруцца ў Менску для падпісання некаторых дакументаў, якія тычацца Мытнага саюзу Расіі, Беларусі і Казахстана.
Гэты Мытны саюз пачне дзейнічаць 1 студзеня 2010 года.