Генпракуратура прымусіць чыноўнікаў жыць паводле Кодэксу гонару
Генеральная пракуратура Беларусі прапаноўвае распрацаваць Кодэкс гонару дзяржслужбоўцаў. Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 14 кастрычніка ў Мінску заявіў намеснік Гепракурора Віктар Конан.
Конан таксама акрэсліў тыя рысы, якімі мусіць валодаць дзяржслужбоўца: «Гэта павінен быць чалавек непадкупны, разумны, пісьменны, разважлівы». Генпракуратура настойвае на стварэнні у ведамствах адмысловых камісій, у якіх будзе разглядацца кожны канкрэтны чыноўнік.
«У кожным міністэрстве, ведамстве павінны быць створаныя (яны ўжо ў большасці існуюць) антыкарупцыйныя камісіі, якія будуць вырашаць пытанні росту кадраў, вылучэнне іх на вышэйшыя пасады, рэзэрв кадраў для высоўвання. — адзначыў Віктар Конан. — Мы прапаноўваем увесці такую сістэму, каб на гэтых камісіях разглядалі чалавека, які рухаецца кар’ернай лесвіцы службе, каб ён быў непадкупным, праўдзівым, разумным».
Паводле інфармацыі намесніка Генпракурора, карупцыйныя злачынствы ў Беларусі складаюць 2,6% ад агульнай колькасці.