Змянілася кіраўніцтва Беларуськалія, БМЗ, Брэсцкай і Гомельскай міліцыі

Источник материала:  
13.10.2009 16:29 — Новости Общества

Аляксандр Лукашэнка 13 кастрычніка даў згоду на прызначэнне Валер’я Кірыенкі генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб’яднанне «Беларуськалій».

Таксама, як паведамляе БЕЛТА, змяніўся генеральны дырэктар Беларускага металургічнага завода — гэтую пасаду атрымаў Анатоль Савянок. Раней ён займаў пасаду намесніка гендырэктара гэтага прадпрыемства па вытворчасці металічных вырабаў.

Старшынёй Гомельскага гарвыканкама стаў Віктар Піліпец, Уладзімір Дворнік — старшынём Мазырскага райвыканкама, Ян Пальчыс — старшынём Зэльвенскага райвыканкама, Ігар Стома — кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна горада Мінска.

Змяніліся і кіраўнікі абласной міліцыі на Брэстчыне і Гомельшчыне.

Уладзімір Сычэўскі прызначаны начальнікам упраўлення ўнутраных справаў Брэсцкага аблвыканкама. Да гэтага ён працаваў намеснікам начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі.

Начальнікам упраўлення ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкама стаў Валерый Палішчук. Да гэтага ён працаваў першым намеснікам начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама — начальнікам крымінальнай міліцыі.

Уладзімір Калтовіч стаў першым намеснікам міністра гандлю, Леанід Марыніч — намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчы, Уладзімір Дзервянкоў — намеснікам міністра транспарту і камунікацый, Уладзіслаў Татарыновіч — намеснікам міністра фінансаў.

←Дизайн монеты к Олимпиаде-2012 разработала девятилетняя девочка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика