Прадпрымальнікі звярнуліся да Макея

Источник материала:  
12.10.2009 10:10 — Новости Общества

Кіраўнік Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін ад імя беларускай бізнес‑супольнасці звярнуўся да кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея з заклікам спыніць намеры ўрада падвысіць у 2010 стаўку ПДВ з 18% да 20%.

«…Заклікаем Вас не павялічваць велічыню стаўкі ПДВ у 2010 годзе, знізіць ўсе абаротныя падаткі, істотным чынам спрасціць сістэму падаткаабкладання суб’ектаў гаспадарання», — гаворыцца ў лісце Карагіна.

«ПДВ … — гэта фактычна кантрыбуцыя на дзейнасць. Але ён зручны з пункту гледжання фіскальных аперацый. Яго лёгка збіраць, спакойна і надзейна, пазбягаючы распрацоўкі сучасных інструментаў і прыёмаў стымулявання і падтрымкі паскоранай вытворчай дзейнасці. Зноў разглядаюцца зручнасці для кантролю і праверкі, а не для тых, хто вырабляе і здольны рэальна зрабіць дабаўленую вартасць, павялічыць рост ВУП у Беларусі «, — падкрэсліваецца ў лісце.

На думку бізнес‑супольнасці, ва ўмовах крызісу з усімі яго наступствамі і адсутнасцю фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва «ні ў якім выпадку не варта павялічваць стаўкі падаткаабкладання, асабліва ПДВ».

«Нельга нават вымаўляць ўслых суму меркаванага павышэння падаткаў», ‑‑ піша Карагін, нагадваючы, што ў рэйтынгу Doing Business 2010 па прастаце выплаты падаткаў Беларусь займае «ганебнае 183 (апошняе) месца», што «стварае негатыўны вобраз фінансавай сістэмы Беларусі і адмоўна ўплывае на інвестыцыйную прывабнасць краіны «.

Карагін таксама звяртае ўвагу Макея, што ў парушэнне генеральнага Пагаднення паміж урадам, прафсаюзамі і аб’яднаннямі наймальнікаў, грамадскія аб’яднанні прадпрымальнікаў і бізнес‑асацыяцыі да гэтага часу не атрымалі праект бюджэту‑2010.

У цяперашні час праект бюджэту на 2010 год, які прадугледжвае павышэнне стаўкі ПДВ да 20%, знаходзіцца на разглядзе адміністрацыі, якая выкажа свае меркаванні па гэтаму дакументу на запланаваным ў канцы кастрычніка нарадзе ў А. Лукашэнкі.

←Регулярное авиасообщение возобновлено между Москвой и Брестом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика