Пад Ляўковічам захісталася крэсла
Рэвізійная камісія Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) патрабуе правесці пазачарговы з’езд партыі.На паседжанні ЦК партыі 11 кастрычніка сябры Камісіі патлумачылі свій крок «шэрагам парушэнняў артыкулаў статута партыі некаторымі яе кіраўнікамі».
Трэба адзначыць, што сярод сяброў партыі усё больш незадаволеных цяперашнім старшынём БСДП Анатолем Ляўковічам. Гучную крытыку партыйцы выказваюць ў сувязі з двума інтэрв’ю Ляўковіча газеце «Советская Белоруссия», у якіх ён пяе асанну Лукашэнку і выказваецца за супрацу з цяперашняй уладай. На паседжанні адна з сябровак БСДГ заявіла пра свой выхад з партыі, паколькі дзеянні Ляўковіча «абражаюць яе і саму партыю».
Галасаванне наконт правядзення пазачарговага з’езду Ляўковіч адклаў на наступнае паседжанне Цэнтральнага камітэта. Праўда, як адзначылі некаторыя партыйцы, ёсць імавернасць, што Ляўковіч адмыслова не знойдзе грошы на правядзенне чарговага паседжання.