Дзецям — глядзець мультфiльмы, дарослым — кiдаць палiць

Источник материала:  

Такое "меню" прапануе гледачам абноўленая праграма "Добрай ранiцы, Беларусь!". З наступнага панядзелка, 12 кастрычнiка, мы ўбачым у ёй новыя рубрыкi i праекты.

Напрыклад, кожную ранiцу вядучыя будуць атрымлiваць самы свежы прагноз надвор'я па тэлефоне ў дзяжурнага сiноптыка Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра.

Самых маленькiх гледачоў у 7.10 парадуюць любiмымi мультфiльмамi — напрыклад, цяпер ужо iдуць выпускi "Ну, пачакай!, потым будуць паказаныя "Канiкулы ў Прастаквашыне", "Вiнi-Пух", "Малы i Карлсан". А вось дарослым адрасаваны iншы, зусiм сур'ёзны праект "Падары сям'ю дзiцяцi", створаны сумесна з Нацыянальным цэнтрам усынаўлення Мiнiстэрства адукацыi. Гiсторыi дзяцей, якiя мараць знайсцi новую сям'ю, будуць паказвацца ў прамым эфiры кожную суботу.

У праграме пачынаюцца таксама мiнi-акцыi, прысвечаныя здароваму ладу жыцця. Першая з iх, "Кiдай палiць!", аб'ядноўвае серыю вiдэасюжэтаў пра канкрэтныя метады барацьбы са шкоднай звычкай, выпрабаваныя курцамi са стажам.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

←Што рабіць з надмагільным крыжам? Улетку гэтага года мы наводзілі парадак на Грабёнскіх могілках, што ў Чэрвеньскім раёне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика