Залатавалютныя рэзервы ў вераснi павялiчылiся

Источник материала:  

Мiжнародныя рэзервовыя актывы Беларусi ў нацыянальным вызначэннi павялiчылiся за дзевяць месяцаў гэтага года на 546,2 мiльёна долараў ЗША да 4208,4 мiльёна долараў, паведамiў карэспандэнту "Звязды" намеснiк начальнiка Упраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка Мiхаiл Журавовiч. У вераснi мiжнародныя рэзервовыя актывы краiны ў нацыянальным вызначэннi выраслi больш як на 7 працэнтаў, цi на 278,5 мiльёна долараў. На пачатак кастрычнiка найбольшую ўдзельную вагу ў структуры мiжнародных рэзервовых актываў займалi рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 2516,7 мiльёна долараў ЗША, а таксама каштоўныя металы i камянi — 1025,8 мiльёна. Мiжнародныя рэзервовыя актывы Беларусi, разлiчаныя па методыцы МВФ, павялiчылiся за дзевяць месяцаў на 816,4 мiльёна долараў (на 26,7 працэнта) да 3877,5 мiльёна долараў. За верасень яны ўзраслi на 11,7 працэнта, цi на 407,1 мiльёна долараў.

Ігар ГРЫШЫН.

←Што рабіць з надмагільным крыжам? Улетку гэтага года мы наводзілі парадак на Грабёнскіх могілках, што ў Чэрвеньскім раёне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика