Мадрыд i Мiнск з'яднаюцца ў сумеснай малiтве

Источник материала:  

Плануецца гэта ў жнiўнi 2011 года, калi дзве еўрапейскiя сталiцы злучыць тэлемост "Мадрыд—Мiнск". Нагодай для гэтай падзеi стане правядзенне ў iспанскай сталiцы з 16 па 21 жнiўня Сусветных дзён моладзi.

Як паведамляе сайт каталiцкай царквы ў Беларусi, у святкаваннi ў Мадрыдзе плануецца ўдзел дэлегацыi i ад нашай краiны. Для тых жа, хто не зможа прысутнiчаць там непасрэдна, будзе арганiзаваны малiтоўны тэлемост, якi з'яднае ў супольнай малiтве Пантыфiка i непасрэдных удзельнiкаў урачыстасцяў з вернiкамi Беларусi.

Падобную практыку малiтоўнай сустрэчы каталiцкая царква праводзiла ўжо двойчы: падчас ружанцовай малiтвы (тэлемост Мiнск—Ватыкан) i падчас мiнулагоднiх Сусветных дзён моладзi ў Сiднэi (тэлемост Івянец—Сiднэй). I ў той час, як расказаў "Звяздзе" адказны за СМI пры сакратарыяце Канферэнцыi каталiцкiх епiскапаў Беларусi ксёндз Аляксандр Амяльчэня, у Iвянцы сабралася каля трох тысяч чалавек беларускай моладзi.

Найблiжэйшае сусветнае моладзевае спатканне ў Iспанii прадугледжвае ўрачыстае набажэнства з удзелам каля 1000 епiскапаў i больш за 3 тысячы святароў.

Iлья Лапато.

←Ремонта типа «Дожинки» Бобруйску хватило лишь на два года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика