Памінальны дзень
01.10.2009
—
Новости Общества
02.10.2009
На працягу першага года пасля смерці і ўсіх наступных гадоў на могілкі лепш хадзіць па суботах (акрамя 9-га і 40-га дня пасля смерці, а таксама дня шанавання продкаў — Радаўніцы, якая заўсёды выпадае на аўторак).
Варта ведаць і вучыць гэтаму дзяцей: якой дарогай вы прыходзіце на могілкі, такой і назад вяртайцеся.На працягу трох гадоў адзначалі дзень нараджэння памерлага і дзень яго смерці. Па заканчэнні гэтага тэрміну адзначалі толькі дзень смерці і ўсе гадавыя царкоўныя святы памінання продкаў.Мы прывядзём самыя распаўсюджаныя памінальныя дні, якія былі зафіксаваны ў розныя часы на тэрыторыі Беларусі (даты адпавядаюць праваслаўнаму календару):
Дзедава пятніца, Дзедава субота — пятніца і субота на 10-м тыдні перад Вялікаднем; Дзедава пятніца, субота, Мясаедныя, Мясапусныя дзяды — пятніца і субота на 9-м тыдні перад Вялікаднем; Грамнічныя дзяды — пятніца і субота напярэдадні Грамніц, або Стрэчання (15 лютага); Радзіцельская субота — субота на 6-м тыдні перад Вялікаднем; Радзіцельская субота — субота на 5-м тыдні перад Вялікаднем; Радзіцельская субота — субота на 4-м тыдні перад Вялікаднем; Радаўніца — аўторак на 2-м тыдні пасля Вялікадня; Траецкая субота — субота на 7-м тыдні пасля Вялікадня; Яблычны Спас — 19 жніўня (дзень ушанавання памерлых дзяцей); Спасаўскія дзяды — пятніца і субота перад Успеннем Багародзіцы (28 жніўня), Восеньскія дзяды — субота на 3-м тыдні пасля Пакроваў (14 кастрычніка), Дзмітрыеўскія дзяды — субота напярэдадні 8 лістапада (дзень шанавання святога Зміцера Салунскага); Міхайлаўскія дзяды — субота напярэдадні 21 лістапада (дзень шанавання архістраціга Міхаіла); Піліпаўскія дзяды — пятніца і субота напярэдадні Каляднага посту (пачатак — 28 лістапада).