Цяпер шведы афiцыйна паймянуюць нас не vitryssar, а belarusier
Беларусамi звацца. У Швецыi
Упершыню пытанне аб змене назвы Беларусi з Vitryssland на Belarus уздымалася шведскiм дэпутатам Урбанам Алiнам яшчэ ў 1996 годзе, але тады моўны камiтэт адхiлiў гэту прапанову, палiчыўшы яе неабгрунтаванай. Тое, што не ўдалося зрабiць аднаму чалавеку, праз нейкi час атрымалася ў грамадскай iнiцыятыўнай групы.
Упершыню пытанне аб змене назвы Беларусi з Vitryssland на Belarus уздымалася шведскiм дэпутатам Урбанам Алiнам яшчэ ў 1996 годзе, але тады моўны камiтэт адхiлiў гэту прапанову, палiчыўшы яе неабгрунтаванай. Тое, што не ўдалося зрабiць аднаму чалавеку, праз нейкi час атрымалася ў грамадскай iнiцыятыўнай групы.Некалькi гадоў запар беларусы, якiя жывуць у Швецыi, дабiвалiся змены тамтэйшай назвы нашай краiны. У звароце, накiраваным у Мiнiстэрства замежных спраў, моўны камiтэт i Шведскую Каралеўскую акадэмiю, адзначалася, у прыватнасцi: назва "Vitryssland" даслоўна перакладаецца як "Белая Расiя", што, як падкрэслiлi аўтары лiста — члены Беларускага згуртавання Стакгольма, выклiкае ў паўсядзённым жыццi пастаянную блытанiну дзвюх краiн. Iнiцыятыўную групу падтрымаў шэраг вядомых шведскiх палiтыкаў i грамадскiх дзеячаў, у тым лiку i пасол Швецыi ў Беларусi Стэфан Эрыксан. "Аднак без вялiкага клопату простых грамадзян Швецыi беларускага паходжання, якiя вельмi нам дапамаглi, гэты мур нiколi б не паў", — упэўнены адзiн з iнiцыятараў звароту, гiсторык Андрэй Катлярчук.
На гэты раз вынiк не прымусiў сябе чакаць: 25 верасня на пасяджэннi Шведскай акадэмii прынятае рашэнне — замянiць афiцыйную шведскую назву беларускага народа з vitryssar на belarusier. Гэтыя змяненнi патрапяць у акадэмiчны слоўнiк шведскай мовы, якi ўсталёўвае нормы словаўжывання. На сёння, 1 кастрычнiка, прызначаны наступны крок — cумеснае пасяджэнне Шведскай акадэмii i моўнага камiтэта, якiя разгледзяць пытанне афiцыйнай змены геаграфiчнай назвы Vitryssland на Belarus.
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Кампанiя Nokia прапануе тэлефоны з беларускамоўным меню Пакуль айчынныя вытворцы толькi "раскачваюцца" з выпускам уласнай маркi мабiльных тэлефонаў, пазiтыўныя змены на беларускiм рынку ўсё ж адбываюцца. Напрыклад, кампанiя Nokia пачала выпускаць апараты з беларускай лакалiзацыяй.На гэты момант магчымасць выбару беларускамоўнага меню ёсць у мадэлях 5030 i 1661 (абодва тэлефоны — бюджэтныя мадэлi коштам да 80 долараў), але чакаецца, што пералiк гэты пазней iстотна пашырыцца. Некалькi гадоў таму беларускую версiю меню ў тэлефонах анансаваў таксама Samsung, але потым гэтыя планы знянацку адмянiлiся, i кампанiя абмежавалася беларускамоўнай рэкламай многiх сваiх тавараў.