За пакінутыя аўто прыйдзецца плаціць?

Источник материала:  

У Мiнгарвыканкаме прапануюць увесцi падатак на зямлю, што занятая аўтамабiлем, якi гаспадар хоча захаваць як рарытэт; не дазваляць набыццё новага аўтамабiля без даведкi аб здачы ва ўтыль старога i iншыя меры.

Штогод з гарадскiх вулiц i двароў камунальныя службы забiраюць каля 1,5 тысячы адзiнак старых машын, расказаў Анатоль Фiлатаў. У той жа час колькасць аўтамабiляў у горадзе пастаянна павялiчваецца — у сярэднiм на 30—35 тысяч адзiнак у год. Калi паводле звестак на 1 студзеня 2008 года на ўлiку ў сталiчнай ДАІ знаходзiлiся 473 тысячы аўтамабiляў, то на 1 верасня гэтага года — 534 тысячы. Сёння на сем мiнчан прыпадае 2 аўтамабiлi. А праз два гады будзе па адным на кожную сталiчную кватэру.

Сёння эвакуацыяй аўтахламу займаюцца ЖРЭА i ЖЭС. Любы жыхар сталiцы можа звярнуцца туды i напiсаць заяву, каб яго аўто бясплатна эвакуявалi i здалi на перапрацоўку. Для гэтага трэба толькi зняць машыну з улiку ў ДАI i здаць нумарныя знакi.

Святлана ФРАЛЯНКОВА, "Мiнск—Навiны".

"Мiнск—Навiны". Наперадзе — адкрыццё сезонаў палявання

Згодна з Правiламi вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання, у краiне з 1 кастрычнiка распачынаецца асенне-зiмовы сезон палявання на лася, высакароднага аленя, дзiка, еўрапейскую казулю. Доўжыцца ён будзе да 15 снежня.

Здабываць дазваляецца жывёл любога полу i ўзросту, акрамя свiнаматак — важакоў статку, збройным спосабам: загонам i з паляўнiчымi сабакамi — у светлы час сутак, з засады i з падыходу — на працягу сутак.

З 1 кастрычнiка па 31 снежня будзе доўжыцца яшчэ адзiн сезон палявання. У светлы час сутак збройным i бяззбройным спосабамi, у тым лiку з паляўнiчымi сабакамi будзе дазволена здабываць рачных бабра i выдру — жывёл любога полу i ўзросту.

На андатру пачатак палявання пачнецца некалькi пазней — з першай суботы кастрычнiка. Асенне-зiмовы сезон будзе працягвацца па апошнюю нядзелю студзеня ў светлы час сутак. Збройным i бяззбройным спосабамi можна будзе здабываць жывёл любога полу i ўзросту. З першай суботы па апошнюю нядзелю кастрычнiка ў краiне пройдзе асеннi сезон палявання на зайца-беляка i зайца-русака. Здабываць можна будзе жывёлу любога полу i ўзросту збройным спосабам з паляўнiчымi сабакамi, якiя маюць палявы дыплом, з хартамi, лоўчымi птушкамi.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Вместо визы - только пропуск. Беларусь и Литва до конца года подпишут соглашение о приграничном движении.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика