Іран запусцiў ракету
Iран правёў выпрабаваннi балiстычнай ракеты "Шахаб-3" з радыусам дзеяння да дзвюх тысяч кiламетраў, якая здольная паразiць цэлi на тэрыторыi Iзраiля. Па ацэнках ваенных экспертаў, "Шахаб-3".
"Шахаб-3" — гэта самыя магутныя iранскiя балiстычныя ракеты, якiя, як "Шахаб-1" i "Шахаб-2", а таксама iранскiя ракеты малой дальнасцi тыпу "Фаджр", маюць раздзяляльныя боегалоўкi, але валодаюць вялiкiм радыусам дзеяння — да 2 тысяч кiламетраў, гэта значыць, здольныя дасягнуць тэрыторыi Iзраiля, і таксама можа ўяўляць пагрозу для амерыканскiх баз у зоне Персiдскага залiва. Выпрабаваннi ракет прайшлi на фоне абвастрэння адносiнаў памiж Iранам i заходнiмi краiнамi з-за ядзернай праграмы Тэгерана. ЗША, Вялiкабрытанiя i Францыя асудзiлi Iран за будаўнiцтва другога завода па ўзбагачэннi ўрана без ведама мiжнародных арганiзацый.
Еўропа адмаўляецца плацiць "Газпраму"У 2009 годзе "Газпрам" можа аштрафаваць сваiх найбуйнейшых замежных партнёраў за невыкананне ўмоў кантрактаў на суму ў 2,8 мiльярда долараў. Прычынай гэтаму стаў значны недабор газу ў гэтым годзе.
Найбуйнейшыя еўрапейскiя спажыўцы расiйскага газу, першым чынам Германiя, Iталiя i Турцыя, недабiраюць прадугледжаныя кантрактамi з расiйскiм "Газпрамам" мiнiмальныя аб'ёмы. У сувязi з гэтым замежным кампанiям, магчыма, давядзецца выплацiць немалую няўстойку. Усяго, па апошнiх падлiках, iтальянская ЕNI, нямецкi Е.ОN, турэцкая Bоtаs i шэраг iншых кампанiй павiнны будуць выплацiць "Газпраму" 2,8 мiльярда долараў у якасцi штрафаў. Аднак самi даўжнiкi выступаюць супраць таго, каб плацiць няўстойку. Ужо сёлета ў першым паўгоддзi краiны Заходняй Еўропы знiзiлi закупкi расiйскага газу на 29%.
Фiлiпiны затапiлаНа Фiлiпiнах адбылася паводка, якая стала наймацнейшай за апошнiя 40 гадоў.
У суботу на Манiлу i суседнiя правiнцыi абрынулiся моцныя лiўнi, якiя доўжылiся дзевяць гадзiн. За дзень выпала 41,6 сантыметра ападкаў. Больш за 337 тысяч чалавек былi вымушаныя пакiнуць свае дамы. Каля 60 тысяч фiлiпiнцаў застаюцца ў часовых лагерах, арганiзаваных для эвакуяванага насельнiцтва. Колькасць загiнулых перавысiла 140 чалавек.