Мiнск лiдзiруе па ўзроўнi зарплаты
Мiнск па-ранейшаму займае лiдзiруючую пазiцыю сярод рэгiёнаў Беларусi па ўзроўнi аплаты працы, паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце.
Так, намiнальная налiчаная сярэдняя зарплата работнiкаў Мiнска ў жнiўнi складала Br1328,1 тыс. У Мiнскай вобласцi гэты паказчык быў Br1026 тыс., у Гомельскай — Br989,5 тыс., у Гродзенскай — Br972,2 тыс., у Вiцебскай — Br951,2 тыс., у Брэсцкай — Br934,6 тыс. А самую нiзкую зарплату ў жнiўнi атрымлiвалi ў Магiлёўскай вобласцi (у сярэднiм — Br929,9 тыс.).
Найбольш высокiмi тэмпамi ў студзенi—жнiўнi 2009 года павялiчвалася рэальная налiчаная заработная плата да студзеня—жнiўня 2008 года ў Вiцебскай вобласцi (102,6 працэнта). У Брэсцкай вобласцi гэты паказчык складаў 102,1 працэнта, у Гродзенскай — 101,9 працэнта, у Гомельскай — 101,8 працэнта, у Мiнску — 100,9 працэнта, у Мiнскай вобласцi — 100,4 працэнта. А ў Магiлёўскай вобласцi — адзiным рэгiёне рэспублiкi — адзначана знiжэнне рэальнай зарплаты (98,3 працэнта).
БЕЛТА.
Насельнiцтва рэспублiкi пакрывае ў сярэднiм каля 30 працэнтаў кошту камунальных паслуг Пра гэта паведамiў журналiстам начальнiк упраўлення камунальнай гаспадаркi i энергетыкi Мiнжылкамгаса Анатоль Шагун.У летнi перыяд жыллёва-камунальныя паслугi, што робяцца насельнiцтву, акупляюцца ў сярэднiм на 31,4 працэнта, у ацяпляльны — крыху больш чым на 28 працэнтаў. Сёння стандартная двухпакаёвая кватэра агульнай плошчай 48 квадратных метраў з трыма жыльцамi штомесяц абыходзiцца прыкладна ў 106 тысяч рублёў летам i 163 тысячы — у ацяпляльны сезон.
Магда КРЭПАК, "Мiнск—Навiны".
Работнiкi завода "МАЗ-Купава" атрымлiваюць прэмii На заводзе аўтамабiльных прычэпаў i кузаваў "МАЗ-Купава" ўкаранёная сiстэма матывацыi работнiкаў, накiраваная на падтрыманне ўзроўню продажу прадукцыi ў крызiсны час. За садзейнiчанне продажу гатовай прадукцыi работнiк атрымлiвае прэмiю ў памеры 0,5 % ад кошту аўтамабiльнага шасi i 3 % ад кошту кузава.Як паведамiлi ў ТАА "АДС", для арганiзацыi сiстэмы матывацыi i кантролю над яе працай створана простая i эфектыўная мадэль. Прадпрыемства выпусцiла 1000 картак-купонаў з iндывiдуальнымi нумарамi, якiя даюць права на знiжку пры пакупцы прадукцыi "МАЗ-Купава". Карткi распаўсюджаныя сярод работнiкаў прадпрыемства. Пры гэтым вядома, якая менавiта картка каму выдадзена. Калi ў аддзеле маркетынгу з'яўляецца рэальны пакупнiк i падае картку-купон на знiжку, становiцца вядома, чыя гэта заслуга. Пасля паступлення платы за тавар работнiк прадпрыемства атрымлiвае прэмiю.
Паводле слоў галоўнага эканамiста завода Уладзiмiра Вараб'ёва, колькасць пададзеных пры пакупках картак ужо складае дзясяткi. Ён таксама адзначыў, што матывацыя работнiкаў да камерцыйнай дзейнасцi ў спалучэннi з мерамi па аптымiзацыi выдаткаў дазволiлi стабiлiзаваць фiнансавую сiтуацыю на прадпрыемстве. Звышнарматыўных запасаў гатовай прадукцыi на складзе няма ўвогуле. У параўнаннi з мiнулым годам выраслi продажы на ўнутраным рынку i экспарт у краiны Еўропы.
Андрэй ПЯТРОЎ, "Мiнск—Навiны".
Тэхнiка ААТ "МАЗ" перамагла адразу ў дзвюх намiнацыях конкурсу "PROдвижение" у апошнi дзень работы 5-га Мiжнароднага аўтатранспартнага форуму, якi праходзiў у Маскве.Экспертны савет прысудзiў перамогу аўтамабiльнай тэхнiцы МАЗ у намiнацыях "Лепшы турыстычны аўтобус года" i "Лепшы грузавiк сярэдняй грузапад'ёмнасцi года". Прызы атрымалi аўтобус МАЗ-251 i бартавы аўтамабiль МАЗ-534019. Акрамя таго, па вынiках iнтэрнэт-галасавання часопiса "Аўтаперавозчык" седлавы цягач МАЗ-5440 быў прызнаны лепшым у сваiм класе.
Элiтнаму шакаладу — залаты медаль У Маскве ў Экспацэнтры на Краснай Прэснi прайшла ХVIII мiжнародная выстава "Wоrld Fооd Моskоw 2009". Яна з'яўляецца найбуйнейшай у Расii мiжнароднай харчовай выставай — са сваiмi рэпутацыяй i традыцыямi.Напрыканцы працы выставы, па вынiках дэгустацыйнага конкурсу "Прадукт года-2009", кандытарская фабрыка "Спартак" была ўзнагароджана Вялiкiм залатым медалём. Строгае i кампетэнтнае журы годна ацанiла якасць прадукцыi прадпрыемства, адзначыўшы таксама мастацкi стыль яе афармлення. Залаты медаль у намiнацыi "Кандытарскiя вырабы" атрымаў шакалад "Спартак Горкi Элiтны 90 %" вагой адзiн кiлаграм.
Сяргей СТАРЫНАЎ.