Цуда-словы

Источник материала:  

Жыхары Беларусi ў даўнiя часы чыталi кнiгi на розных мовах. Але ведалi i сваю

Пра гэта сведчыць выстава, якую арганiзавала Цэнтральная навуковая бiблiятэка iмя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. У Мiжнародны дзень еўрапейскiх моваў мы можам меркаваць, наколькi адукаванымi былi нашы продкi.

Выданнi з XVI стагоддзя, якiя захоўваюцца ў фондах бiблiятэкi i дэманструюцца на выставе, сведчаць пра даўнюю цiкавасць да кнiг на беларускай, рускай, польскай, нямецкай, англiйскай, французскай, iтальянскай, шведскай мовах. Можна ўбачыць вельмi рэдкую кнiгу XVIII стагоддзя, рэлiгiйную па змесце, з тэкстамi на беларускай i польскай, але напiсаныя яны арабскiм пiсьмом! Якi-небудзь руплiвы нашчадак першых татараў, якiя пасялiлiся на тэрыторыi Вялiкага Княства Лiтоўскага, спрабаваў спалучыць традыцыi свайго народа i словы новай радзiмы.

Але знакамiтыя "Радзiвiлаўская Бiблiя" цi "Брэсцкая Бiблiя" XVI стагоддзя сведчаць пра тое, наколькi глыбока на нашай зямлi ўкаранялася еўрапейская кнiжная культура. Вядома, чыталi тут i свецкiя кнiгi, прычым не нейкiя там аналагi сучасных замежных бестселераў, а вельмi сур'ёзную фiласофскую лiтаратуру: напрыклад, Iмануiла Канта, "Назiраннi над пачуццём прыгожага i ўзвышанага", выдадзеныя ў 1701 годзе...

Iмкненнем нашых продкаў да ведаў можна патлумачыць тое, што вялiкiм попытам больш за два стагоддзi таму карысталiся падручнiкi — "Граматыка" Мялецiя Сматрыцкага цi "Буквар славяна-грэка-лацiнскi" Палiкарпава-Арлова. А цудамi еўрапейскай лiтаратуры сталi кнiгi нашых землякоў Мiцкевiча, Дунiна-Марцiнкевiча, Багдановiча. Iх майстэрства ацанiлi пры жыццi — тыя, хто быў знаёмы з творчасцю Пушкiна, Гётэ, Гюго, Верлена. Сапраўды, цуда-людзi, цуда-кнiгi...

Ларыса ЦIМОШЫК.

←Посольство КНР наградило победителей викторины «Что мы знаем о Китае?»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика