У шэрых фарбах

Источник материала:  

"Анiмаёўка-2009" прадэманструе творчую разнастайнасць рэжысёраў-мультыплiкатараў.

Сёння, 24 верасня, у Магiлёве ўрачыста распачнецца ХII Мiжнародны фестываль анiмацыйных фiльмаў, дзе публiка ўбачыць новыя i лепшыя творы для дзяцей i дарослых.

Сёлета 24 студыi з 16 краiн свету прапанавалi каля сотнi мультфiльмаў. З iх на конкурс адабраныя 42 рэжысёрскiя працы. Акрамя краiн — былых савецкiх рэспублiк, у фестывалi бяруць удзел анiматары з Iрана, Кiтая, Польшчы, Германii i Францыi. У конкурсе ёсць стужкi беларускiх рэжысёраў, i, што асаблiва прыемна, выкананыя на роднай мове.

Старшыня журы "Анiмаёўкi-2009" — Леанiд Носыраў, заслужаны дзеяч мастацтваў Расii i выкладчык Усерасiйскага дзяржаўнага iнстытута кiнематаграфii. Лепшыя творы атрымаюць спецыяльныя прызы — "Крыштальныя алоўкi".

Канкурэнцыя сярод удзельнiкаў конкурсу вялiкая: адны аддаюць перавагу маляўнiчым i добрым дзiцячым мульцiкам, iншыя — фiласофскiм прыпавесцям, часта выкананым у чорна-бела-шэрых фарбах. Першыя дораць радасць успрымання жыцця, другiя заклiкаюць да роздуму над праблемамi чалавецтва. Фестываль будзе доўжыцца тры днi: кiнапаказы арганiзаваныя не толькi ў абласным цэнтры, але i ў сельскiх раёнах i аграгарадках Магiлёўшчыны.

Iлона Iванова.

←ЭТО НАДО КАЖДОМУ ИЗ НАС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика