Пагоня за прыбыткамi падкасiла амерыканца

Источник материала:  

Грошы

Учора ранiцай амерыканскi долар да еўра знiзiўся да мiнiмальнай адзнакi за апошнi год — кошт еўра ўзрос да 1,4812 долара. Зрэшты, паводле iнфармацыi сусветных агенцтваў, курс "амерыканца" падае ў адносiнах да 15 валют з 16, якiя найбольш актыўна таргуюцца ў свеце.

Пагоня за прыбыткамi падкасiла амерыканца— Сутнасць у тым, што ратуючы эканомiку з крызiсу, ЗША надрукавалi дадаткова значную колькасць долараў, — каментуе тэндэнцыi на сусветным рынку i прычыны знiжэння кошту амерыканскай валюты кiраўнiк цэнтра макраэканамiчнага рэгулявання i iнстытуцыяналiзму Iнстытута эканомiкi НАН Беларусi Аляксандр Лучанок. — Колькасць долараў да таварнай масы павялiчылася. Тое, што курс долара знiжаецца, азначае пагаршэнне суадносiнаў памiж таварнай i грашовай масай. Цяпер надрукаваныя грошы пачынаюць расцякацца па ўсiм свеце i ўплываць на курс гэтай валюты — ён знiжаецца. Па-другое, сусветная эканомiка выходзiць з крызiсу, i часова свабодныя грошы, якiя многiя кампанii трымалi ў амерыканскiх казначэйскiх абавязацельствах пад меншы працэнт, яны пачынаюць пераводзiць у iншыя каштоўныя паперы з мэтай атрымання больш высокiх прыбыткаў. Значыць, долары пачынаюць мяняцца на iншыя валюты. Прапанова долара рэзка павялiчваецца, а калi гэта адбываецца, то курс яго падае. Калi ж весцi гутарку пра тое, што будзе адбывацца ў доўгатэрмiновай перспектыве з курсам гэтай валюты, можна казаць — долар будзе паступова таннець.

— Гэта значыць, цяперашняя знiжэнне — толькi пачатак?

— Я лiчу, што працэс будзе iсцi дастаткова гладка, паступова. Будзе таннець i еўра, паколькi iх таксама надрукавалi больш. А вось энерганосьбiты, сыравiна, матэрыялы пачнуць паступова даражэць у валютах, якiя таннеюць.

— Што добра бачна, у прыватнасцi, па цэнах на нафту, якiя на сусветным рынку значна павысiлiся.

— Калi долар абясцэньваецца, то энерганосьбiты даражэюць. Гэты працэс заканамерны, цэны растуць не толькi ў нас, але i ва ўсiм свеце.

— Разам з тым, мiнiстр фiнансаў Расii Аляксей Кудрын мяркуе, што ў найблiжэйшыя паўгода цэны на нафту знiзяцца, а ў доўгатэрмiновай перспектыве яе цана на можа складаць каля 50 долараў. Магчыма, у яго iншыя прагнозы наконт будучынi таго ж долара?

— Паводле майго меркавання, росту курсу валют не будзе. А ўсё, што прагназуюць расiяне... Я думаю, Аляксей Кудрын, якi займаецца бюджэтам, проста пакiдае сабе "падушку бяспекi" пры фармiраваннi бюджэту на наступны год: лепш закласцi ў бюджэт мiнiмальную цану нафты i лiчыць, што даходаў будзе менш, чым закласцi высокую i пасля не ведаць, дзе ўзяць даходы.

— Аляксандр Iванавiч, вы згадалi, што i еўра, i долар будуць таннець. Цi ёсць меркаваннi наконт магчымых суадносiнаў гэтых валют?

— Кожны прагназуе тое, што можа. Ёсць добрая прымаўка: "Ведаў бы прыкуп — жыў бы ў Сочы". Гэта значыць, усе падобныя прагнозы маюць адносную каштоўнасць. Тым больш, што на валютным рынку адбываюцца магутныя спекуляцыi, i задача спекулянтаў, якiя валодаюць вельмi вялiкiмi рэсурсамi, — увесцi ў зман дробных пакупнiкоў i прадаўцоў валюты, каб на iх зарабiць.

— У такiм выпадку, як мяркуеце, цяпер, калi курс "амерыканца" iстотна знiзiўся да iншых валют, ёсць рэзон купляць долары для зберажэння?

— На мой погляд, цяпер самы лепшы час купляць долар, паколькi ён танны. Не думаю, што суадносiны еўра i долара, якiя цяпер склалiся, — яны дастаткова рэальныя. Бюракратычны механiзм Еўропы тармозiць адпаведнае абясцэньванне i "еўрыкаў", паколькi iх таксама надрукавалi дастатковую колькасць. Асабiста маё меркаванне — наогул трэба купляць валюту, калi яна падае да самага нiзкага ўзроўню, а не тады, калi яе курс iдзе ўверх.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

←ЭТО НАДО КАЖДОМУ ИЗ НАС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика