...
Жыхар Мiнска рабiў перапланiроўку ў кватэры i апынуўся ў бальнiцы. У дзяжурную службу МНС паступiла iнфармацыя аб разбурэннях у адной з кватэр на 10-м паверсе 17-павярховага жылога дома на вул. Байкальскай. Выявiлася, што жыхар хацеў прыбраць сцяну, што раздзяляла ванны пакой i прыбiральню. Падчас абразання арматуры сцяны вуглашлiфавальнай машынай (балгаркай) фрагмент сцяны абвалiўся i прыдавiў мужчыну руку. Самастойна ён выбрацца не змог. Выратавальнiкi аказалi пацярпеламу першую меддапамогу, з дапамогай iнструментаў паднялi сценку i вызвалiлi яго. З пераломам i пашкоджаннем артэрыi мужчына шпiталiзаваны.
Мазырскiм выратавальнiкам давялося здымаць жанчыну з парэнчаў балкона. Паведамленне пра тое, што на вулiцы Студэнцкай на парэнчах балкона 4-га паверха вiсiць жанчына паступiла ў МНС з мiлiцыi. На месца прыбыла машына з выратавальнай аўталесвiцай. Супрацоўнiкi МНС пераканалi жанчыну спусцiцца на зямлю. Выратаваную жанчыну 1981 г.н., якая знаходзiлася ў стане псiхiчнага расстройства, адразу ж перадалi медыкам.
Школьнiк пагражаў узарваць даведачную службу сотавага аператара "Вэлком". Сапёры, якiя прыбылi на месца, выбуховага прыстасавання не выявiлi, iнфармацыя не пацвердзiлася. А вось "жартаўнiка" вылiчылi хутка. Ім апынуўся 14-гадовы вучань 9-га класа Быхаўскай СШ.
Два браты з Салiгорскага раёна загiнулi пры сутыкненнi матацыкла з рэйсавым аўтобусам. Аварыя адбылася ўвечары 20 верасня на аўтадарозе паблiзу Старобiна. Браты, 1968 i 1982 г.н., вырашылi пакатацца на матацыкле IЖ "Юпiтар-2" з бакавым прычэпам. Старэйшы сеў за руль, не маючы вадзiцельскага пасведчання. Не справiўшыся з кiраваннем, ён выехаў на паласу сустрэчнага руху i сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам "ПАЗ". У вынiку ДТЗ браты загiнулi на месцы. Вадзiцель аўтобуса i пасажыры не пацярпелi.
Джып "Хамер" пратаранiў фуру, што стаяла на ўзбочыне вулiцы ў Мiнску. Фура МАN была прыпаркаваная на першай паласе на вул. Прытыцкага. Па нявысветленых прычынах вадзiцель 1976 г.н. не справiўся з кiраваннем i на поўным хаду ўрэзаўся ў фуру. Падчас аварыi мужчына фактычна не пацярпеў, праведзенае даследаванне паказала, што ён быў цвярозы. Дзяўчына, што таксама была ў "Хамеры", атрымала нязначныя траўмы. Не пацярпела i фура, а вось элiтнае аўто ўзнаўленню не падлягае.
ПОЎНЫ АБЗАЦЖыхар поўдня Францыi выйграў у латарэю 100 млн еўра. Ён стаў адзiным з жыхароў дзевяцi краiн, хто ўгадаў усе пяць нумароў латарэi "Еўра мiльён". Сума выйгрышу — прыкладны кошт двух самалётаў Airbus А-320, або восем тысяч гадоў працы за мiнiмальную еўрапейскую зарплату. Пераможца павiнен заявiць пра сябе на працягу двух месяцаў. Фiрма — арганiзатар латарэi — паабяцала, што выдзелiць яму асабiсты лiмузiн з шафёрам i забяспечыць харчаванне ў шыкоўным рэстаране.
У пятнiцу ў ЗША паказалi апошнюю серыю самай працяглажывучай у свеце мыльнай оперы. Серыял "Указваючы святло" пачалi штодзень трансляваць па радыё 72 гады таму (25 студзеня 1937 г.), а ў 1952 г. "мыла" набыло тэлевiзiйную версiю. Фiльм трапiў у Кнiгу рэкордаў Гiнэса як самы доўгi серыял. Аўтарам сцэнарыя стала былая настаўнiца Iрна Фiлiпс. У апошнiя гады аўдыторыя серыяла iстотна скарацiлася, таму было прынятае рашэнне завяршыць яго паказ.